Дзмітрый Маркаў вядомы здымкамі з серыі «Правінцыйная Расія». Сам ён жыў у Пскоўскай вобласці, куды пераехаў у 2005 годзе з Падмаскоўя. З 2007 па 2012 год працаваў у пскоўскай грамадскай арганізацыі «Парастак» з дзецьмі-сіротамі з карэкцыйных дзіцячых дамоў.

У 2012 годзе Дзмітрый Маркаў пачаў выкладаць свае здымкі ў інстаграме і пасля гэтага здабыў папулярнасць.

Адзін з найбольш вядомых ягоных здымкаў — фота з амапаўцам пад партрэтам Пуціна. Ён быў зроблены ў лютым 2021 года ў аддзеле ўнутраных спраў. Маркава тады затрымалі каля маскоўскага суда, калі ўмоўны тэрмін Аляксея Навальнага па справе «Іў Рашэ» замянілі на рэальны. Пасля гэта фота прадалі на аўкцыёне за два мільёны рублёў.

Так супала, што Дзмітрый Маркаў і Аляксей Навальны памерлі маладымі ў адзін дзень.

Чытайце таксама:

У многіх краінах свету сёння адбудуцца акцыі ў памяць пра Аляксея Навальнага

Якое пасланне Навальны пакідаў на выпадак сваёй смерці

У калоніі раптоўна памёр Аляксей Навальны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
66
Абуральна
4