Найбольш важная змена — згодна з гэтым указам павялічваюцца тэрміны дзеяння пасведчання кіроўцы (з 10 да 20 гадоў) і дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху аўтамабіляў, з года выпуску якіх прайшло менш за 3 гады (да 3 гадоў).

Акрамя таго, пры выдачы дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху больш не патрабуюцца вадзіцельскае пасведчанне і страхавое пасведчанне.

Таксама некаторыя спрашчэнні ў параўнанні з ранейшай практыкай прадугледжаныя ў іншых сферах, не звязаных з аўтамабільным транспартам.

Так, пры рэгістрацыі дамовы арэнды жылога памяшкання прыватнага жыллёвага фонду цяпер выключаецца неабходнасць прадстаўлення асобнага дакумента, які пацвярджае пісьмовую згоду іншых уласнікаў (у выпадку, калі здаецца жылое памяшканне, якое знаходзіцца ў агульнай уласнасці, адпаведныя адзнакі робяцца на падаванай заяве).

Таксама для зручнасці грамадзян аб'ядноўваецца ў адну працэдуру выдача некалькіх даведак аб займаным у населеным пункце жылым памяшканні, месцы жыхарства і складзе сям'і.

Акрамя таго, памяншаюцца тэрміны выдачы даведак аб знаходжанні ў адпачынку па доглядзе за дзіцем да дасягнення ім трохгадовага ўзросту (з 5 да 3 працоўных дзён) і рэгістрацыі транспартных сродкаў у ДАІ (з 10 да 7 працоўных дзён). 

Чытайце таксама:

Ці можна атрымаць пасведчанне кіроўцы без вучобы ў аўташколе? Вось што адказалі ў ДАІ

Унеслі змены ў правілы здачы экзамену на пасведчанне кіроўцы

Трэнд: ва ўсіх развітых краінах у моладзі ездзіць за рулём больш не модна 

Клас
15
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
5