Вільня, 2023 год, марш на Дзень аднаўлення дзяржаўнасці Літвы. Ілюстрацыйнае фота: madeinvilnius.lt

Вільня, 2023 год, марш на Дзень аднаўлення дзяржаўнасці Літвы. Ілюстрацыйнае фота: madeinvilnius.lt

16 лютага літоўцы адзначаюць Дзень аднаўлення Літоўскай дзяржавы. Сярод мноства ўрачыстасцяў у Вільні пройдзе штогадовы маладзёжны марш Pro Patria. Сёлета ён традыцыйна пачнецца ад помніка аднаму з падпісантаў акта аднаўлення літоўскай дзяржаўнасці Ёнасу Басанавічусу.

Удзельнікі з паходнямі, нацыянальнай атрыбутыкай пройдуць цэнтральнымі вуліцамі літоўскай сталіцы.

Рух беларускіх нацыяналістаў прапанаваў далучыцца да іх беларускай калонай з бел-чырвона-белымі сцягамі.

Чытач «Нашай Нівы» выказаў занепакой меркаваным удзелам у шэсці беларусаў.

На яго думку, літоўцы наўрад ці будуць радыя бачыць «якуюсьці беларускую калону з бел-чырвона-белымі сцягамі».

У Руху ўстрымаліся адказваць на пытанне, ці апраўданы занепакой чытача наконт магчымых на маршы непаразуменняў з літоўцамі. Аднак суразмоўца адзначыў, што летась канфліктаў не было.

«У мінулым годзе нашы хлопцы таксама ў ім удзельнічалі пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Тады яшчэ не было Руху, але да прадстаўнікоў Беларусі на гэтым шэсці ўсе ставіліся добра», — адзначае прадстаўнік Руху.

Актывіст запэўнівае, што і сёлета не павінна быць ніякіх канфліктаў. 

«Мы гістарычна блізкія і сяброўскія народы, да таго ж маем агульнага ворага — імперскую Расію. Паміж намі ў прынцыпе не можа і не павінна быць ніякіх канфліктаў і супярэчнасцяў», — лічыць ён.

Паводле яго слоў, «сённяшні марш не ультранацыялістычны, а патрыятычны». Нацыяналістычнае шэсце літоўцы праводзяць у іншы дзень.

Сёлета святочныя ўрачыстасці ў пятніцу і наступныя два выхадныя пройдуць пад узмоцненым кантролем паліцыі.

Глядзіце таксама:

У Вільні прайшоў маштабны антываенны марш і мітынг. ФОТЫ

Як адзначаюць стагоддзе абвяшчэння незалежнасці краіны колішняй Расейскай Імперыі

З ружовым аўтазакам. У Вільні прайшоў «Парад гордасці», удзел у якім узяла і беларуская калона ФОТАРЭПАРТАЖ

Прадстаўнік лукашэнкаўскага Моладзевага парламента далучыўся да руху «Супраціў» і расказаў, як перайшоў у апазіцыю

Клас
14
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?