Інтэр'ер крамы «Феафанія». Фота: instagram.com/feafania_krama

Інтэр'ер крамы «Феафанія». Фота: instagram.com/feafania_krama

У допісе Святлана ўспомніла, як стварала для крамы-атэлье інсталяцыю беларускай вясковай хаты з печчу. Прычыны закрыцця яна не паведаміла.

«Прашу, ніякіх пытанняў. Будзем рады, калі нас падтрымаеце. І тады наша крама, спадзяюся, праз некаторы час зноў адчыніць дзверы. Але гэта будзе іншае…», — напісала яна.

Крама «Феафанія» адкрылася ў Гродне на вуліцы Кірава, 3 летам 2022 года. На адкрыцці ладзілі беларускія традыцыйныя танцы. У краме прадаваліся тканіны, быў шырокі выбар ільну, можна было набыць гатовы або замовіць пашыў хатняга тэкстылю.

Акрамя таго, там ладзілі сустрэчы і майстар-класы, прысвечаныя беларускім традыцыям і рамёствам, такім як набойка, маляваныя дываны, беларуская вышыўка і іншае, можна было пафатаграфавацца ў інтэр'еры беларускай хаты. У інстаграме крамы расказвалі пра беларускія традыцыйныя святы.

Да таго Святлана Антановіч у 2016 годзе адкрыла краму-атэлье «Еўдакія» на вуліцы Перамогі. Назвала яе па імені маці. У 2017 адкрыла пашыўны цэх. У 2018 — яшчэ адну краму «Еўдакія» на Ліможа. У 2019 адкрылася вытворчасць у Лідзе, у 2022 годзе яе закрылі.

Чытайце таксама:

СК распавёў, у чым вінаваціць кіраўніцтва прыватнай школы «Смарт Скул», дзе хлопчык стрэліў дзяўчынцы гумовым шарыкам у вока

«Беларускія гледачы так даўно знаходзяцца пад тонамі расійскага кантэнту, што не разумеюць, дзе расійскі, а дзе беларускі парадак дня»

«І так і будзе, пакуль будзе існаваць гэты «беларускі парадак». Лявон Вольскі пра закрыццё выставаў Быкава і Малевіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
10
Абуральна
1