Дзмітрый Гара. Фота: БелТА

Дзмітрый Гара. Фота: БелТА

Старшыня СК Дзмітрый Гара на пасяджэнні калегіі паведаміў, што ў 2023 годзе пракурору для накіравання ў суд перадалі больш за 1300 «экстрэмісцкіх» спраў.

Па словах Гары, тых, хто зрабіў данаты, але з'явіўся з павіннай і кампенсаваў шкоду, вызваляюць ад крымінальнай адказнасці.

Сума выплачаных «кампенсацый» за данаты за 2023 год перавысіла 37 млн рублёў — гэта амаль 11,5 млн даляраў.

«Прыняты дадатковыя меры па максімальнай кампенсацыі нанесенай злачыннымі дзеяннямі шкоды», — піша «СБ».

Дзмітрый Гара дадаў таксама пра завочныя суды — скончана вытворчасць па 12 крымінальных справах у дачыненні да 31 асобы.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
26