Святлана Ціханоўская. Фота: ОСЦ

Святлана Ціханоўская. Фота: ОСЦ

«Сёння ў сеціве з'явіліся навіны пра смерць Аляксея Навальнага ў расейскай калоніі. Гэта смерць — чарговы доказ, што для дыктатараў чалавечае жыццё не мае ніякай каштоўнасці. Рэжым Пуціна, як і рэжым Лукашэнкі, у імкненні захаваць уладу пазбаўляецца ад апанентаў любымі спосабамі.

У Беларусі зараз дзясяткі палітвязняў знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада — жыцці Мікалая Статкевіча, Машы Калеснікавай, майго мужа Сяргея і іншых зараз знаходзяцца пад прамой пагрозай. Вітольд Ашурак, Вадзім Храсько, Алесь Пушкін, Мікалай Клімовіч ужо памерлі ў зняволенні. А яшчэ сотні людзей утрымліваюцца ў нечалавечых умовах і без усялякай дапамогі.

Аляксея, як і многіх беларускіх палітвязняў, неаднаразова адпраўлялі ў ШІЗА. У лютым гэта зрабілі 27-ы раз. Мы ўсе бачылі на фота, як такія ўмовы ўтрымання адбіліся на яго стане. Менавіта таму ў мяне няма сумневаў у тым, што Навальнага мэтанакіравана забіў пуцінскі рэжым.

Я выдатна разумею, як ад гэтай навіны сціскаецца сэрца ўсіх, чые блізкія зараз знаходзяцца ў турме. Юлія Навальная і іх з Аляксеем дзеці сёння атрымалі самую страшную навіну, якую мы баімся атрымаць аб тысячах нашых каханых. Я выказваю шчырыя спачуванні сям'і, блізкім і калегам Аляксея Навальнага. Маё сэрца сёння з вамі», — сказала Святлана Ціханоўская.

Чытайце таксама:

У калоніі раптоўна памёр Аляксей Навальны

Пяскоў паведаміў, што ў Крамля няма інфармацыі пра прычыны смерці Навальнага

У камандзе Навальнага заявілі, што ніякіх пацвярджэнняў смерці палітыка ў іх няма

«Пуцін трымаўся, калі яму расказалі пра смерць Навальнага» — «Коммерсант»

Хрыста Грозеў пра смерць Навальнага: «Ён урэшце быў забіты Пуціным сёння»

Клас
22
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
4