BBC ілюструе навіну пра смерць палітыка яго турэмным фота, а таксама размяшчае апошняе відэа Аляксея з калоніі — на ім Навальны жартуе. Медыя адзначае, што Навальны — шчыры крытык Пуціна, і што ён знаходзіўся за кратамі з 2021 года па абвінавачаннях, якія былі шырока ўспрынятыя як палітычна матываваныя.

Guardian згадвае словы нобелеўскага лаўрэата, галоўрэда «Новай газеты» Дзмітрыя Муратава — ён назваў смерць Навальнага забойствам.

The Telegraph: «Аляксей Навальны памёр у калоніі за Палярным кругам».

The Times: «Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны памёр, сцвярджаюць турэмныя службы».

CNN згадвае атручванне Навальнага ў 2020-м, пра якое таксама пісаў увесь свет.

Французскае выданне Liberation згадвае словы кіраўніка Еўрапейскага савету Шарля Мішэля, які лічыць: адзіны адказны за смерць Навальнага — расійскі рэжым.

The New York Times: «Расійскія ўлады сцвярджаюць — Аляксей Навальны, крытык Пуціна, памёр за кратамі».

The Washington Post адзначае, што стаўленне пуцінскага ворага Навальнага да Украіны было зменлівым.

Яшчэ адзін французскі медыягігант, Le Monde, піша, што навіна пра смерць Навальнага выклікала ў кіраўнікоў заходніх дзяржаў вельмі эмацыйную рэакцыю.

Польская Gazeta Wyborcza адзначае, што прэс-сакратарка Навальнага Кіра Ярмыш яшчэ не пацвердзіла інфармацыю пра яго смерць.

Чытайце таксама:

У калоніі раптоўна памёр Аляксей Навальны

Навальны ідэнтыфікаваў групу работнікаў ФСБ, якія атруцілі яго «Навічком» — расследаванне

Хрыста Грозеў пра смерць Навальнага: «Ён урэшце быў забіты Пуціным сёння»

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
11
Абуральна
6

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?