Фота: БелТА

Фота: БелТА

Суд Іўеўскага раёна вынес прысуд па крымінальнай справе аб катаванні і наўмысным прычыненні менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў у дачыненні да малалетняга, піша БелТА.

42-гадовая жанчына з ліпеня па верасень катавала свайго паўтарагадовага сына. Яна фіксавала абутак дзіцяці шрубамі да падлогі і прымушала стаяць у ім (такую параду яна пабачыла ў тыктоку), збівала, пазбаўляла сну. Таксама ў стане алкагольнага ап'янення, наўмысна збіла хлопчыка (не менш за 16 удараў рукамі па розных частках галавы і цела).

14 верасня хлопчыку стала дрэнна, ён страціў прытомнасць. Па словах абвінавачанай, яна знайшла яго на падлозе ў ненатуральнай позе бледным, вырашыла, што ён падавіўся цацкай. Па яе словах, дзіця не дыхала, таму яна пачала трэсці яго, пляскала па шчоках, рабіла штучнае дыханне, пляскала па спіне. Дзіця задыхала. Яна зразумела, што ў хлопчыка паднялася тэмпература, яна дала яму лекі. Аднак вырашыла, што павышэнне тэмпературы выклікана тым, што ў яго рэзаліся зубы.

Пасля пайшла да суседзяў, каб папрасіць пакласці грошы на тэлефон, каб звязацца з мужам. Хуткую дапамогу прасіла не выклікаць. Вярнуўшыся дадому, жанчына знайшла сына без дыхання. Яна паспрабавала прывесці яго ў прытомнасць. Выявіўшы, што ў горле дзіцяці сабралася макрота, распачала спробу вызваліць шляхі з дапамогай дазатара для лекаў. Пасля зноў дала лекі сыну і патэлефанавала мужу, і толькі пасля гэтага выклікала брыгаду хуткай дапамогі. Дзіця шпіталізавалі, і яно пазней памерла.

Жанчына пазбаўленая бацькоўскіх правоў у дачыненні да семярых дзяцей. Яна была ў шлюбе, пасля пражывала з сужыцелем, ад якога былі народжаныя двое дзяцей, у тым ліку і памерлы хлопчык.

Віну жанчына не прызнала. Ёй было выстаўлена абвінавачванне па ч. 2 арт.154, ч. 2 арт. 149 КК.

Суд Іўеўскага раёна вынес наступны прысуд: пяць гадоў калоніі са штрафам 150 базавых велічынь (6000 рублёў).

Чытайце таксама:

Як склалася жыццё хлопца, якога маці нарадзіла ў туалеце на панадворку і кінула. Ён сустрэўся з ёю ў Малахава

«Навошта яе ўвогуле пасадзілі?» Лукашэнка пра жанчыну, якая атрымала 6 гадоў за забойства мужа-агрэсара

Паўтара года беларуская апека намагалася забраць дзіця ў сям’і ў Польшчы

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
10