Такая ідэя прагучала на Дні інвестара ў гарадской адміністрацыі 15 лютага, паведамляюць Мінск-Навіны.

На сустрэчу прыехалі прадстаўнікі патэнцыйнага інвестара з Расіі. Яны прапанавалі канцэптуальна змяніць парк імя Паўлава. Акрамя прыгожых фантанаў, казачнага саду і падсвятлення на мастках прапануецца ўсталяваць на круглай пляцоўцы рухомую аглядную вежу да 50 м вышынёй.

Вось так павінна выглядаць вежа вышынёй 77 метраў у Сочы. Ілюстрацыя: primemedia.ru

Вось так павінна выглядаць вежа вышынёй 77 метраў у Сочы. Ілюстрацыя: primemedia.ru

— Гэта альтэрнатыва колу агляду. Яно ў вас ужо ёсць, таму ставіць яшчэ адно сэнсу няма, — лічыць генеральны дырэктар «Канцэпт парку» Яўгенія Мельнікава. — Аналагаў прапанаванай намі канструкцыі няма ў Беларусі. Яе распрацавалі ў Расіі — першую вежу хутка пабудуюць у Сочы. Распрацоўшчык расійскі. Калі ўсё атрымаецца, у планах паставіць такую ў Мінску.

Чытайце таксама:

Якія дарогі плануюць адрамантаваць у 2024 годзе

У Светлагорску нарэшце адкрылі лядовы палац. Яго будавалі з 2012 года

У Гродне пабудуюць новы мікрараён — высоткі могуць сапсаваць від на Каложскую царкву

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2