Заблытаная гісторыя парэшткаў на тэрыторыі гатэля на Старавалынскай пачалася ў 2008 годзе. Тады знік 25-гадовы беларус Сяргей Левашоў (на здымку справа). Толькі праз два гады яго лёс стаў вядомы — мужчыну забілі на тэрыторыі гатэля і прыкапалі там жа. Злачынцы самі раскалоліся ў калоніях, дзе адбывалі тэрміны за іншыя злачынствы, піша тэлеграм-канал 112.

Зямляк забітага, 21-гадовы на той час, Рыгор Окішаў і яго саюзнік заявілі — што прыбралі дваіх, Левашова і Міласэрнага (на фота злева), паказалі, дзе шукаць целы. Косці аднаго з людзей знайшлі, устанавілі па іх асобу Сяргея Левашова, але адправіць вінаватых за краты не атрымалася – іх выдалі па запыце Генпракуратуры Беларусі. У Беларусі абодвух адразу закрылі і таксама за забойства.

Мінула яшчэ 10 гадоў. Окішаў адседзеў на радзіме, прыехаў у Маскву. Следчыя і крыміналісты сумесна з супрацоўнікамі крымінальнага вышуку МУС прааналізавалі матэрыялы крымінальнай справы і праверылі сабраныя доказы.

Напярэдадні Окішава и затрымалі расійскія аператыўнікі за забойства Сяргея Левашова.

Чытайце таксама:

У Туле мясцовая жанчына зарэзала беларуса

Ва Украіне арыштавалі вайскоўца, датычнага да выкрадання і забойства ў Латвіі грамадзянкі Беларусі

У Магілёве раскрылі рэзананснае забойства 11-гадовай дзяўчынкі, што адбылося 25 гадоў таму

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
6