Эдуард Лобаў. Фота: Радыё Свабода

Эдуард Лобаў. Фота: Радыё Свабода

Ва Украіне не змаглі сабраць неабходную колькасць подпісаў пад петыцыяй за прысваенне звання Героя Украіны беларусу Эдуарду Лобаву, які загінуў ва Украіне ў студзені 2023 года, абараняючы Вуглядар на Данбасе, нагадвае Радыё Свабода.

Пад петыцыяй, якую стварыў кіраўнік дабрачыннага фонду «Вольная Беларусь» Аляксей Францкевіч, свае подпісы паставілі 12 542 пры неабходных 25 000.

Гэта другая спроба сабраць подпісы за прысваенне Эдуарду Лобаву звання Героя Украіны. Першая, створаная ў 2023 годзе, таксама не сабрала неабходную колькасць подпісаў.

У студзені пад аналагічным зваротам датэрмінова сабралі неабходную колькасць подпісаў за ўганараванне званнем Героя Украіны і ордэнам «Залатая Зорка» беларуса Змітра Рубашэўскага, які загінуў 12 красавіка 2022 году падчас баёў у Луганскай вобласці.

Згодна з заканадаўствам, цяпер петыцыю за прысваенне звання Героя Украіны Змітру Рубашэўскаму разглядае экспертная група, створаная пры Камісіі дзяржаўных узнагарод і геральдыкі пры прэзідэнце Украіны. Толькі ў выпадку пазітыўнай высновы экспертаў петыцыю накіруюць на разгляд прэзідэнту Ўладзіміру Зяленскаму. Адказу на гэты зварот пакуль яшчэ няма.

Чытайце таксама:

Актывісты, журналісты, палітыкі, добраахвотнікі. Каго з беларусаў абвясцілі ў вышук у Расіі

Віталь Гуркоў расказаў, чым займаецца ў Кіеве ў час вайны 

Бацькам беларускіх байцоў-добраахвотнікаў прапануюць пераканаць іх вярнуцца і пакаяцца

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
4