Ксенія Ходырава. Фота з яе інстаграма

Ксенія Ходырава. Фота з яе інстаграма

Затрыманую клічуць Ксенія Ходырава. Ёй 27 гадоў, яна з Мінска. Вучылася ў школе ў мінскай Лошыцы, а пасля паступіла ў БДУ на факультэт сацыяльных камунікацый (былы гумфак). Ва ўніверсітэце Ксенія была выдатніцай і атрымала званне «ганаровы выпускнік БДУ». Яе нават запрашалі на рэктарскі баль выпускнікоў БДУ.

Таксама Ксенія разам з іншымі дзяўчатамі з універсітэта распрацавала канцэпцыю лагатыпа турбрэнда Беларусі для конкурсу, які аб'яўляла Міністэрства спорту і турызму. Прэзентацыя таксама была беларускамоўнай. Праўда, у выніку інтэрнэт-галасавання яны занялі толькі 10-е месца.

Лагатып, які рабіла Ксенія з іншымі дзяўчынамі

Лагатып, які рабіла Ксенія з іншымі дзяўчынамі

Па размеркаванні Ксенію накіравалі працаваць у Музей фізічнай культуры і спорту, які знаходзіцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры. Паралельна яна вучылася там у Класе Канфуцыя (цяпер — Інстытут Канфуцыя) — установе, дзе вывучаецца кітайская мова ды культура.

Дзяўчына вядзе свае сацсеткі амаль цалкам па-беларуску. Таксама яна публікуе беларускую музыку і кнігі ды водгукі на беларускія імпрэзы — выставы ды спектаклі.

Але бадай самым вялікім захапленнем дзяўчыны быў футбол. Яна заўзела за «Крумкачы» і была ўдзельніцай KrumkaCheeks — жаночай аматарскай каманды, якая трэніравалася і час ад часу праводзіла гульні.

Ксенія Ходырава. Фота з яе інстаграму

Ксенія Ходырава. Фота з яе інстаграму

Апошні пост у сацсетках дзяўчыны датуецца 1 красавіка 2023. Пасля гэтага яна адусюль знікла.

Днямі над ёй пачаўся суд па двух артыкулах — «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» ды «фінансаванне або іншае забеспячэнне вайны». Па апошнім ёй пагражае да дзесяці гадоў турмы. Імаверна, дзяўчыну ўтрымліваюць у СІЗА-1 Мінска.

Чытайце таксама:

Маладую менеджарку EPAM, якая вярнулася з Грузіі, будуць судзіць за «фінансаванне вайны»

Каго садзяць за данаты, а каму дазваляюць адкупіцца. Вось якая логіка

Я ахвяраваў у фонды. Як зразумець, што я ў небяспецы?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
61