Па інфармацыі берасцейскіх праваабаронцаў, 15 студзеня лунінецкая суддзя Вікторыя Жук прызначыла 15 сутак арышту Анатолю. Падставай сталі колішнія лайкі ў «Аднакласніках» пад інфармацыяй пра Святлану Ціханоўскую. 

Сам Прышчык на судзе казаў, што не помніў пра тыя лайкі. І звяртаў увагу на свой стан здароўя. У 2022 годзе яму аперыравалі лёгкае — у яго выявілі анкалогію, ён мае праблемы з сэрцам. 

Тым не менш, яго пакаралі па ч.2 арт.19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). 

Анатоль Прышчык быў сябрам партыі БСДП (Грамада), неаднаразова зʼяўляўся назіральнікам на выбарах.

Чытайце таксама:

Пятрухін: Не разумею, чаму Каардынацыйная рада кажа ад майго імя. Гендарныя пытанні — распіл грошай

Супрацоўніка віцебскага аблвыканкама судзяць за «агентурную дзейнасць» на карысць Украіны

Палітвязень Сцяпан Латыпаў захварэў на цынгу

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
24