Ілюстрацыйны здымак. Фота: скрыншот з відэа

Ілюстрацыйны здымак. Фота: скрыншот з відэа

Разнастайнасць здзіўляе

З Польшчы ў Беларусь праз чаўнакоў трапляюць самыя розныя тавары. Ад прадуктаў харчавання і падгузнікаў да адзення і аўтамабільных запчастак.

Найбольшую ўзнагароду плацяць за перавозку тавараў, якія падлягаюць абавязковаму дэклараванню і маюць абмежаванні па ўвозе. Гэта можа быць бытавая тэхніка, аўтамабільныя пакрышкі.

Напрыклад, за перавозку кавамашыны вагой 3 кг прапануюць 30 даляраў пры ўмове, што чалавек замарозіць свае грошы ў VAT (ПДВ). Калі без укладанняў сваіх грошай, то $20.

За перавоз мікрахвалёкі вагой 19 кг даюць 40 даляраў, а за акустычныя калонкі вагой 20 кг — 35 даляраў. У абодвух выпадках чаўнок мусіць замарозіць грошы ў ПДВ да наступнай паездкі.

За перавоз ноўтбука коштам каля $800 даюць 60 даляраў.

У адмысловых чатах у тэлеграм можна знайсці заяўкі на перакід радыятараў ацяплення. За 12-кілаграмовы даюць 20 даляраў за перавозку праз мяжу.

За дастаўку матраца 1,8х2 метры вагой 55 кілаграм прапануюць 130 даляраў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Можа спатрэбіцца нават прычэп

Часам сустракаюцца і больш эксклюзіўныя прапановы. За перавозку часткі кузава аўтамабіля прапануюць 230 даляраў. Заказчык папярэджвае, што для перавозкі дэталі спатрэбіцца прычэп, бо ў звычайны бус яна не памесціцца.

Перавозка недарагіх новых аўтазапчастак аплачваецца па тарыфе 2-3 даляры за кілаграм. Напрыклад, за перавозку махавіка вагой 15 кілаграм даюць 35 даляраў, але трэба ўкладаць грошы ў ПДВ. Па 2-3 даляры за кілаграм аплачваюць перавозку бытавой хіміі.

Менш за ўсё плацяць за перавозку тавараў, якія ідуць без афармлення VAT і неабходнасці дэклараваць іх на чырвоным канале. За перавозку капсул для кавымашыны можна атрымаць па 3-4 даляры за пачку. На чалавека выдаюць камплектамі, за якія ў залежнасці ад колькасці і вагі атрымліваецца 20 або 30 даляраў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

За адзенне без VAT даюць па 2,5-3 даляры за кг. За перавоз пары абутку — $5. Дзіцячае адзенне ацэньваюць па 1 даляры за адзінку. Але праскокваюць і больш выгадныя прапановы. Так, напрыклад, за перавозку спальных мяхоў вагой 1 кг чаўнаку гатовы заплаціць па 5 даляраў за штук, праўда, без замарозкі грошай у ПДВ не абысціся.

Пасіўны даход, або паездка пасажырам

Каб зарабляць на перакідцы тавараў, не абавязкова мець уласнае аўто. Некаторыя людзі зарабляюць тым, што праязджаюць праз мяжу пасажырам, на якога афармляць дэкларацыю.

Пракаціўшыся пасажырам, чаўнакі могуць разлічваць на ўзнагароду памерам ад 50 даляраў.

Паездкі на ўласным аўто адкрываюць больш шырокія магчымасці, хоць і нясуць дадатковыя выдаткі ў выглядзе страхоўкі, пошліны на выезд за мяжу і абавязковую дэзынфекцыю. Тым не менш, аўтамабілісты могуць зарабіць дадатковыя грошы на перапродажы паліва, якое у Беларусі каштуе ў 2 разы танней, чым у Польшчы.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Таксама чаўнакі правозяць цыгарэты, праўда, без парушэнняў везці можна толькі 2 пачкі. Звычайна ў камплект чаўнака ўваходзіць алкаголь. У Польшчу вязуць танную гарэлку, а ў Беларусь наадварот больш дарагі алкаголь з шопаў.

Беларуская зарплата за чатыры паездкі ў Польшчу

Найбольшыя заробкі на мяжы маюць цыгарэтныя кантрабандысты, але разам з больш высокімі прыбыткамі яны нясуць і больш высокія рызыкі. У адрозненні ад кантрабандыстаў, звычайныя чаўнакі «працуюць» у межах дазволеных нормаў, хоць і іх дзейнасць законнай назваць складана.

Чаўнакі-аматары звычайна ездзяць праз мяжу не часцей чым раз на 7 дзён, бо пры больш частых паездках значна скарачаюцца ліміты ўвозу тавараў. Такім чынам у сярэднім выходзіць чатыры паездкі на месяц, дзякуючы якім жыхары Брэста і ваколіц могуць зарабляць 200—400 даляраў у месяц.

Чытайце таксама:

Польскія памежнікі не прапускаюць беларусаў з візамі PBH без працоўнага запрашэння ці дамовы

Размытненыя па льгоце аўто нельга будзе прадаваць у Расію. Што зменіцца ў законе і як гэта адаб'ецца на Беларусі?

Даляр вырас да максімуму за чатыры месяцы

Клас
30
Панылы сорам
16
Ха-ха
8
Ого
15
Сумна
30
Абуральна
62

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?