Уладзімір Зяленскі на фоне дарожнага знака ў Аўдзееўцы 29 снежня 2023 года. Фота: Ukrainian Presidential Press Office via AP 

Уладзімір Зяленскі на фоне дарожнага знака ў Аўдзееўцы 29 снежня 2023 года. Фота: Ukrainian Presidential Press Office via AP 

Прэзідэнт Расіі праз пасярэднікаў прапаноўваў ЗША замарозіць баі ва Украіне, але перамовы праваліліся, паведаміла агенцтва Reuters. Крэмль назваў гэтую інфармацыю няпраўдай, піша Deutsche Welle.

У Крамлі абверглі паведамленні, што Расія праз пасярэднікаў прапаноўвала ЗША замарозіць канфлікт ва Украіне на гэтым этапе.

«Не, гэта няпраўда», — заявіў у сераду, 14 лютага, прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, адказваючы на пытанне журналістаў, ці адпавядае рэчаіснасці інфармацыя агенцтва Reuters, які сцвярджае, што прэзідэнт РФ прапаноўваў ЗША замарозіць ваенныя дзеянні ва Украіне, але гэтая ініцыятыва была адвергнутая Штатамі.

Агенцтва Reuters 13 лютага паведаміла са спасылкай на тры расійскія крыніцы, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пасылаў ЗША сігналы пра гатоўнасць разгледзець магчымасць спынення агню ва Украіне, аднак ягоная прапанова была адкінутая Вашынгтонам пасля кантактаў паміж пасярэднікамі з абодвух бакоў.

Па даных суразмоўцаў агенцтва, Крэмль прапаноўваў замарозіць ваенныя дзеянні на цяперашніх лініях судакранання, не жадаючы саступаць ні адну з тэрыторый, над якімі РФ атрымала кантроль. У 2023 годзе Пуцін агучыў сваю пазіцыю публічна, а таксама перадаў яе ў прыватным парадку праз пасярэднікаў — у тым ліку праз арабскіх партнёраў Масквы на Блізкім Усходзе.

Вашынгтон адмовіўся абмяркоўваць спыненне агню без удзелу Кіева

«Кантакты з амерыканцамі ні да чаго не прывялі», — распавяла днямі Reuters на ўмовах ананімнасці высокапастаўленая расійская крыніца, знаёмая з ходам абмеркаванняў у канцы 2023 — пачатку 2024 года. Са слоў яшчэ адной расійскай крыніцы, амерыканцы праз пасярэднікаў перадалі, што не будуць абмяркоўваць магчымае спыненне агню без удзелу Украіны, і таму кантакты скончыліся няўдачай. Трэцяя крыніца, знаёмая з ходам абмеркаванняў, сказала, што з »амерыканцамі ўсё развалілася», таму што ЗША не захацелі ціснуць на Украіну.

Пры гэтым крыніца агенцтва ў ЗША заявіла аб адсутнасці якіх-небудзь афіцыйных кантактаў паміж Масквой і Вашынгтонам і падкрэсліла, што Злучаныя Штаты не будуць удзельнічаць у перамовах з РФ, якія закранаюць інтарэсы Украіны. Расейскія ўлады гэтую інфармацыю не каментавалі.

У канцы 2023 года газета The New York Times таксама пісала, што Уладзімір Пуцін па дыпламатычных каналах выказваў гатоўнасць да спынення агню ва Украіне і замарозцы баявых дзеянняў на бягучых пазіцыях.

Чытайце таксама:

Пуцін праз пасярэднікаў прапаноўваў ЗША замарозіць канфлікт пры ўмове, што захопленыя тэрыторыі застануцца Расіі — Reuters

Заходнія палітыкі адрэагавалі на словы Трампа пра адмову абараняць ад Расіі

«Гэта бязмозгла, гэта ганебна». Байдэн рэзка абрынуўся на Трампа за яго прамовы пра нежаданне абараняць саюзнікаў па NATO

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2