Кампаніі вядома пра трох беларусах, якіх не прапусцілі праз пункт пропуску «Брэст — Цярэспаль». Прычынай стала адсутнасць дакументаў, якія пацвярджалі б мэтавае выкарыстанне гэтага тыпу візы: працоўнага кантракта, b2b-дамовы або адкрытага ІП.

У visa_helps распавялі, што ўсе трое — кліенты кампаніі. Верагодна, што колькасць беларусаў, якіх не прапусцілі праз мяжу, куды большая. 

Працаўнікі кампаніі паведамілі, што ім таксама вядома аб выдачы польскімі памежнікамі забароны на наведванне Польшчы на ​​шэсць месяцаў аднаму з беларусаў з візай PBH, але без дадатковых дакументаў. 

Інфармацыю «Медыязоне» таксама пацвердзіла беларуска, якую ўчора «развярнулі» на мяжы з Польшчай. Па ейных словах, памежнікі не прапускалі ў Польшчу нават тых, у каго было запрашэнне ад працадаўцы. 

Яшчэ адзін беларус распавёў «Медыязоне», што сёння яго не пусцілі ў Польшчу, бо ў яго не было працоўнага кантракту. Па словах мужчыны, раней памежнікі прапускалі з візай PBH без абгрунтаванняў атрымання гэтага віду візы. Сёння пры ім не пусцілі яшчэ чатыры чалавекі. 

Праграма Poland Business Harbour была закрыта ў студзені 2024 года. Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што яна будзе закрытая да таго часу, пакуль «не будуць прыняты рашэнні для забеспячэння належнай праверкі кампаній і замежнікаў, якія зʼяўляюцца яе бенефіцыярамі».

Чытайце таксама:

У Польшчы рыхтуюць змены ў Закон аб замежніках. Яны закрануць атрыманне ДНЖ і Blue Card

У 2023 годзе ў Польшчы не далі часовага ДНЖ амаль 14% заяўнікаў з Беларусі

«Больш за палову майго офіса выкарыстоўвала гэтую візу проста для падарожжаў». Што думаюць айцішнікі пра закрыццё праграмы Poland.Business Harbour

«Не апраўдала надзей». Палякі патлумачылі, чаму прыпынілі візавую праграму Poland. Business Harbour

Клас
13
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2