Генштаб УСУ апублікаваў заяву, у якой гаворыцца, што УСУ сумесна з падраздзяленнямі ГУР МА знішчылі вялікі дэсантны карабель «Цэзар Кунікаў», які ў момант паражэння знаходзіўся побач з Алупкай.

Украінская вайсковая выведка апублікавала відэа ўдару. У паведамленні сказана, што карабель атакавалі ўдарнымі марскімі дронамі Magura, у выніку чаго карабель «атрымаў крытычныя прабоіны па левым борце і пачаў тануць».

Па інфармацыі ГУР, «пошукава-выратавальная аперацыя поспеху не мела».

Па даных канала «Крымскі вецер», цяпер вядзецца пошукава-выратавальная аперацыя, над месцам атакі на карабель лётае ўдарны верталёт Мі-24.

ВДК «Цэзар Кунікаў» месціць да 87 членаў экіпажа на борце, гаворыцца на сайце Чарнаморскага флоту РФ. Ён складае больш за 112 метраў у даўжыню, 15 метраў — у шырыню. Там удакладняецца, што «Цэзар Кунікаў» «уваходзіць у склад 197-й брыгады дэсантных караблёў ЧФ і актыўна выкарыстоўваецца ў вучэннях, баявой падрыхтоўцы флоту, а таксама ў ажыццяўленні спецыяльных перавозак».

Карабель удзельнічаў у баявых аперацыях РФ супраць Грузіі і Украіны, а таксама ў Сірыі, пішуць «Важные истории». 

Чытайце таксама:

«Мы не можам сабе дазволіць «мясных штурмаў» — Аляксандр Сырскі

У Сірыі рыхтуюць аператараў дронаў для вайны супраць Украіны — ГУР

Украінская СПА пратрымаецца без заходніх паставак снарадаў толькі да сакавіка — The New York Times

Клас
32
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2