Пра прыпыненне продажу некалькіх партый мінеральнай вады «Джэрмук» заявілі ў прэс-службе Расспажыўнагляду.
Такое рашэнне прынялі пасля таго, як 65-гадовы жыхар Уладзікаўказа, выпіўшы мінералкі, атрымаў апёк стрававода. У бутэльцы выявілі воцат, заявіў 12 лютага кіраўнік Паўночнай Асеціі Сяргей Мяняйла.
13 лютага мужчына, які атруціўся, памёр у бальніцы, паведаміў Мяняйла.
Між тым у розніцу ў рэгіёны Расіі паступіла 2,5 мільёна бутэлек «Джэрмука» гэтай партыі.
Сапраўдная мінеральная вада «Джэрмук» разліваецца ў Арменіі.
Чытайце таксама:
Бутэлька пітной вады за сотні даляраў — новы трэнд сярод багатых. За што яны плацяць?
Навошта на нарадах Лукашэнкі шклянкі з вадой накрываюць накрыўкамі?
У літоўскіх крамах знайшлі тавары з Беларусі, нягледзячы на санкцыі