У Горлаўцы Кіркораў выступіў з прамовай, у якой сказаў, што нікуды зʼязджаць з Расеі не збіраецца, і выканаў некалькі песень.

Відэа візіту выкладвалі прапагандысцкія і мясцовыя паблікі. 

Кіркорава і некалькіх іншых эстрадных артыстаў выразалі з навагодніх шоу і канцэртаў пасля наведвання «голай» вечарынкі блогеркі Анастасіі Іўлеевай. 

Таксама Кіркорава ўнеслі ў негалосны спіс забароненых музыкантаў, чые канцэрты нельга праводзіць у Расеі.

Кіркораў не першы вядомы расійскі спявак, які перайшоў з антываенных ці проста ніякіх на праваенныя пазіцыі. Гэтак жа паступілі Рома Звер, Дыяна Арбеніна, Сяргей Лазараў, Дзмітрый Білан і іншыя.

Чытайце таксама:

Крэмль разаслаў музычным прадзюсарам новы чорны спіс расійскіх музыкаў. Іх ажно паўсотні

Мікіта Міхалкоў расказаў, што расійскіх артыстаў прымушаюць ездзіць на Данбас дзеля кар'еры

Расійскі рэпер, які прыйшоў на «голую вечарынку» ў адной шкарпэтцы, пойдзе ў армію вясной

Дзіма Білан прыехаў у «ДНР»

Клас
1
Панылы сорам
9
Ха-ха
27
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0