ГУР адзначае, што радыёперахоп размовы захопнікаў сведчыць, што для наладжвання доступу да інтэрнэту тэрміналы Starlink устанавілі, напрыклад, у расійскіх падраздзяленнях, якія дзейнічаюць у Данецкай вобласці паблізу Кляшчэеўкі і Андрэеўкі.
У ГУР адзначылі, што маштаб выкарыстання расейцамі тэрміналаў Starlink на вайне расце і «пачынае набіраць сістэмны характар».
Першыя выпадкі выкарыстання гэтых тэрміналаў УС РФ пачалі фіксавацца яшчэ некалькі месяцаў таму.
Чытайце таксама:
«Фантастычная сума $56 мільярдаў». Суд у ЗША ануляваў заробак Маска ў кампаніі Tesla