Іван Падрэс Иван Подрез Ivan Podrez

Іван Падрэз пад час інтэрв'ю. Скрын відэа malina_by / YouTube

На погляд Івана Падрэза, які ў свой час працаваў на АНТ рэдактарам дырэкцыі спецпраектаў, з праекта «Песня года Беларусі» можна было зрабіць нешта адэкватнае. Але праблема была ў тым, што ўдзельнікаў на яго прасоўвалі розныя людзі і структуры.

Падрэз патлумачыў, што спачатку на падставе інфармацыі, атрыманай ад рыдыёстанцый, складаўся папярэдні плэй-ліст. «А потым пачыналася тэлефанаванне: «Вось такая дзяўчынка ёсць. Трэба…».

Падрэз згадвае, што ў прасоўванні выканаўцаў у спіс удзельнічаў нават КДБ:

«З КДБ тэлефанавалі кіраўніцтву: «Вось хлопец — Руслан Беразоўскі». Там адмовіць немагчыма было. Таму «Песня года Беларусі» і атрымлівалася такой, скажам, эклектычнай».

Нагадаем, праект «Песня года Беларусі» з'явіўся на беларускім тэлебачанні ў пачатку 2000-х гадоў і рэгулярна выходзіў да пачатку 2020 года. Пасля трохгадовага перапынку быў адноўлены ў 2023 годзе.

Спявак Руслан Беразоўскі пачынаў сваю карʼеру з выканання песняў у стылі шансон. У праекце «Песня года Беларусі» спявак прымаў удзел некалькі разоў (у 2017 і 2018 годзе). Цяпер ён адзначаны медалём Францыска Скарыны.

Чытайце яшчэ:

«Вядучы АНТ напісаў мне: «Ты здохнешь на помойке». Іван Падрэз расказаў пра эвакуацыю сям’і з Харкава, Ігара Тура і Лукашэнку

Топяць за перамены і працуюць на прапаганду. Як па-рознаму склаўся лёс вядучых легендарнага ток-шоу «5х5»

Хто гэтыя прапагандысты з тэлебачання, каму ўлады асабіста вынеслі падзякі за працу

Клас
4
Панылы сорам
24
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
17