Кіраўнік Мінабароны звярнуўся са словамі прывітання да тых, хто ў складзе абмежаванага воінскага кантынгенту ў 1980-я гады і выканаў свой абавязак.

«Цяпер ужо добра вядома, што афганская вайна была перш за ўсё жорсткай сутычкай за геапалітычныя інтарэсы. Злучаныя Штаты і іх саюзнікі спрабавалі стварыць рэгіён нестабільнасці ля межаў Савецкага Саюза з наступным пераносам баявых дзеянняў на яго тэрыторыю. Гэтыя планы былі сарваныя найвышэйшай мужнасцю і гераізмам савецкіх воінаў», — сказаў Віктар Хрэнін.

Паводле афіцыйнай савецкай статыстыкі, у Афганістане ў 1979—1989 гадах загінулі 15 052 савецкіх воінаў, было 53 753 параненых, 417 зніклі без вестак. Афганцаў загінулі дзясяткі тысяч, часам называецца лічба ў 400 тысяч.

Загінуў 771 беларус (у тым ліку 4 жанчыны), 1500 былі параненыя, 718 засталіся інвалідамі, 12 прапалі без вестак.

Чытайце таксама:

Былога афганца з Віцебскай вобласці асудзілі да трох гадоў за абразу Лукашэнкі і не толькі

Гомельскіх школьнікаў прымусяць шукаць гераічнае мінулае ў Афганскай вайне. Цяпер ідэолагі назвалі яе «спецаперацыяй»

Вальфовіч расказаў, што савецкія войскі ў Афганістане змагаліся супраць экстрэмізму

Клас
1
Панылы сорам
13
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
13