Яўгенія:

«У мяне тыпавая двухпакаёвая кватэра плошчай 48 квадратных метраў. І гэта я буду ў ацяпляльны перыяд плаціць 173,15 рубля ў месяц, у летні перыяд — 132,86 рубля. Толькі заробак мой 900 рублёў, я жыву з двума дзецьмі. Даражэе літаральна ўсё. І пра павышэнне майго заробку няма і гаворкі…

Гэта значыць, маё жыццё будзе яшчэ горшым. І зноў я буду шукаць спосабы ашчадзіць на выдатках. Паспрабую шукаць гэтыя самыя дзяржаўныя праграмы. Толькі гэта наўрад ці, бо працую не на дзяржструктуру.

Адзінае, на што разлічваю — падтрымка блізкіх. Ну, і пошук альтэрнатыўных крыніц даходу».

Пятро:

«Чаму з году ў год мы павінны плаціць за ЖКГ усё больш і больш? Ды таму, што ў нас прывыклі да гэтай інфляцыі, якая насамрэч з'яўляецца штучнай. Хто яе прыдумаў? Для чаго яна патрэбна? Грошы абясцэньваюцца, і з кожным годам уяўляюць усё меншую каштоўнасць.

Мне асабіста вельмі цяжка жывецца, хоць заробак большы, чым у многіх. Лічу кожную капейку і нават, калі еду на Мінск, спадарожнікаў стараюся браць толькі за грошы…»

Марыя:

«Я, на шчасце, не займаюся ўсімі гэтымі кватэрнымі платамі. Гэта мама робіць, я жыву пакуль з бацькамі. Але кожны месяц час плацяжоў — гэта нервовыя дні. Аддаю ад свайго заробку 200 рублёў, застаецца 500. Заўсёды думала, што добра дапамагаю бацькам, але атрымліваецца — толькі за кватэру плачу, а яны мяне кормяць, пояць… і наогул утрымліваюць. А я толькі ў адпачынкі я езджу за свой кошт, ды і то недалёка — у Піцер і Гродна магу нармальна з'ездзіць».

Таццяна:

«Насамрэч, на першы погляд, усё не так страшна. Тарыфы прывязалі да базавай велічыні. З 1 студзеня базавая велічыня — 40 рублёў. Значыць, сума павышэння не павінна быць большай за 20 рублёў. Гэта значыць нас «выціскаюць» патроху, але вельмі выразна… Мы як паддоследныя мурашы, над якімі хтосьці страшны і вялікі праводзіць доследы».

Саша:

«Кватэрная плата для мяне — не праблема, калі б я плаціў толькі за сваю. Але дапамагаю маме-пенсіянерцы, бо большая частка яе пенсіі сыходзіць на шалёна дарагія лекі. А яшчэ дачцэ дапамагаю, яна жыве на здымнай кватэры. Так што мяне павышэнне кватэрнай платы тычыцца не адзін, а тры разы. Увогуле, задзяўбло гэта ўсё… Таму што не растуць даходы нашы так, як выдаткі…»

Чытайце таксама:

Як за пяць гадоў змянілася камуналка ў адной беларускай кватэры

Беларусаў, што з'ехалі за мяжу праз Расію, прызнаюць дармаедамі

Беларуска расказала, як жыве на мінімалку і чаму згаджаецца на такую працу

Клас
14
Панылы сорам
6
Ха-ха
7
Ого
5
Сумна
22
Абуральна
32