Сёлета сэрцы гледачоў скарыў белы мядзведзь падчас сну, які трапіў у аб'ектыў камеры брытанскага фатографа Німы Сарыхані каля нарвежскага архіпелага Шпіцберген.
Здымак, які атрымаў назву «Ледзяны ложак», арганізатары конкурсу з Лонданскага Музея натуральнай гісторыі адабралі з 49 957 работ з 95 краін свету.
Па словах самога аўтара, здымак наглядна паказвае людзям, як хутка растаюць леднікі з-за глабальнага павышэння тэмпературы.
Арганізатары конкурсу прадэманстравалі і іншыя здымкі, якія трапілі ў топ-5 «найлепшых фатаграфій дзікай прыроды» 2023 года, па версіі гледачоў.
«Жэле Аўроры», Аўдун Рыкардсэн (Нарвегія)
«Мурмурацыя шпакоў», Даніэль Дэнчэску (Германія / Румынія)
«Шчаслівая чарапаха», Цахі Фінкельштэйн (Ізраіль)
«Сумеснае выхаванне», Марк Бойд (Кенія)
Чытайце таксама:
Арлы, пеўні і жураўлі. Якія птушкі ёсць на гербах беларускіх гарадоў?
У Кітаі вялікія панды перасталі лічыцца відам, які вымірае
Два гады таму ў Беларусі выратавалі медзведзяня, што засталося без мамы. Што з ім цяпер?
- у іх нейкая прагрэсіўная сям'я...
паржалі)