13 лістапада 2022 года ў Гомельскім абласным комплексным цэнтры алімпійскага рэзерву жанчына праводзіла платныя заняткі па плаванні з групай малалетніх дзяцей, нагадвае «Гомельская праўда».

Паводле версіі дзяржабвінавачання, у выніку неналежнага выканання ўскладзеных на трэнера абавязкаў па бяспецы жыцця і здароўя дзяцей шасцігадовы хлопчык захлынуўся вадой у басейне. Яго даставілі ў бальніцу з дыягназам «утапленне, тэрмінальная кома». Праз 37 дзён, не прыходзячы ў прытомнасць, дзіця памерла.

У сваім апошнім слове абвінавачаная цалкам раскаялася і прызнала сваю віну:

«Мной была дапушчана недаравальная памылка, якую нельга загладзіць нават коштам усёй маёй папярэдняй працы і жыцця. Мне трэба было больш уважліва паставіцца да свайго фізічнага стану, тэхнікі бяспекі ў басейне, узроўню падрыхтаванасці дзіцяці. Трэба было прыняць нейкія меры. Я б усё аддала, каб атрымаць магчымасць вярнуцца ў той дзень і ўсё выправіць, але, на жаль, гэта немагчыма. Я сапраўды раскайваюся ў зробленым, разумею, што адбылося. Ніхто з нас не застрахаваны ні ад чаго ў гэтым жыцці. Гэта мая памылка, мой боль, які я пранясу, як і бацькі малога, праз усё астатняе жыццё. Больш суровага пакарання для мяне ўжо не будзе».

Суд даў два гады калоніі ва ўмовах пасялення са штрафам 100 базавых велічынь (на сёння — 4000 рублёў) і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з гарантаваннем бяспекі жыцця і здароўя дзяцей тэрмінам на пяць гадоў.

Чытайце таксама:

Будуць судзіць трэнерку па плаванні, з-за недагляду якой загінула дзіця

Трагедыя ў Гомелі: 6-гадовае дзіця патанула на платных занятках у басейне. Бацькі шукаюць праўды

У Пінскім раёне патануў мужчына з канём

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
30
Абуральна
2