Прадпрыемства, якое ўзначальваў Балігатаў, займаецца пераважна комплексамі кіравання агнём. Пасяджэнне пройдзе 12 лютага ў Гродзенскім абласным судзе.

Мікалая Балігатава судзяць па арт. 430 ч. 1 КК «Атрыманне хабару» і арт.424 ч. 3 КК «Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі». Суддзёй на працэсе над ім будзе Аляксандр Козел.

Мікалай Балігатаў быў затрыманы ў красавіку 2023 года, да таго ён узначальваў прадпрыемства ўсяго 9 месяцаў.

Папярэдняга дырэктара, генерала Генадзя Казакова, арыштавалі ў канцы красавіка 2022-га і ў выніку асудзілі да 7 год калоніі ўзмоцненага рэжыму па ч. 3 арт. 430 — хабарніцтва ў асабліва буйным памеры.

На змену яму ў ліпені таго ж года прыйшоў Мікалай Балігатаў, які да таго ўзначальваў адно з прадпрыемстваў холдынга — «Агат — электрамеханічны завод». 

«Агат» — адно з цэнтральных прадпрыемстваў беларускай абаронкі, якое займаецца пераважна комплексамі кіравання агнём. 

Чытайце таксама:

Затрыманы другі запар кіраўнік «Агата» — прадпрыемства, якое дапамагае рускім забіваць украінцаў

Як патраціць 2 мільёны дзяржаўных рублёў, каб нічога не было

Як «АГАТ» аблажаўся з канструкцыяй беларускага «Байрактара»

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0