Барыс Надзеждзін. Фота: AP Photo

Барыс Надзеждзін. Фота: AP Photo

Кіраўнік камісіі Эла Памфілава заявіла, што кандыдатам ужо далі вынікі праверкі сабраных подпісаў. Паводле яе слоў, і ў Надзеждзіна, і ў Малінковіча доля несапраўдных подпісаў склала 14-15%, піша «Новая газета. Еўропа»

«У даным выпадку ЦВК Расіі ідзе ім насустрач, нават нягледзячы на ​​тое, што ў кожнага была магчымасць, якой каманда Малінковіча скарысталася часткова, а каманда Надзеждзіна не скарысталася зусім — прысутнічаць непасрэдна ўсе дні ў ЦВК падчас праверкі іх подпісаў», — адзначыла кіраўнік ЦВК.

Памфілава падкрэсліла, што такім чынам Цэнтрвыбаркам «праяўляе добрую волю і ўлічвае просьбы астатніх вылучаных, але не зарэгістраваных кандыдатаў».

Раней Надзеждзін звярнуўся да камісіі з просьбай перанесці разгляд рэгістрацыі з 7 на 10 лютага. Паводле яго слоў, «абсалютна немагчыма прагледзець усе заўвагі ЦВК» ва ўстаноўлены тэрмін.

Чытайце таксама:

ЦВК РФ знайшоў 15% «браку» ў падпісных лістах за Барыса Надзеждзіна

У Расіі ЦВК знайшоў у подпісах за Надзеждзіна памылкі, якія «выклікаюць здзіўленне»

Юрый Шаўчук падтрымаў Барыса Надзеждзіна

«Каб не зрабіўся расійскай Ціханоўскай». Адміністрацыя прэзідэнта Расіі рэкамендавала не дапускаць Надзеждзіна да выбараў

Фізік, бард і шматдзетны бацька — хто такі Барыс Надзеждзін, за вылучэнне якога ў Расіі людзі стаяць у чэргах, каб пакінуць свой подпіс

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
6