Дзмітрый Круты. Фота: пасольства Беларусі ў Расіі

Дзмітрый Круты. Фота: пасольства Беларусі ў Расіі

Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты паведаміў, што ідэя абʼяднання расійскіх і беларускіх «экстрэмістаў» і «экстрэмісцкіх рэсурсаў» не адзін раз абмяркоўвалася на ўзроўні міністраў унутраных спраў Беларусі і Расіі.

«У грамадзян выклікае здзіўленне, калі частка рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі, дапусцім, у Расіі, нейкія паведамленні публікуюць у нас, ці наадварот — тыя, якія прызнаныя экстрэмісцкімі ў нас, публікуюць паведамленні ў Расіі. І ў дачыненні да гэтых структур або людзей, якія, дапусцім збеглі ў Расію, не ўзбуджаюцца крымінальныя справы ў Расійскай Федэрацыі або наадварот», — канстатаваў Дзмітрый Круты. 

«Вядома, тут патрэбна вялікая каардынаванасць сілавых ведамстваў. Думаю, што ў найбліжэйшы час гэта будзе вырашана», — дадаў пасол.

Гэта значыць, што нагодаў для пераследу ў сілавікоў стане больш. Напрыклад, Вярхоўны суд Расіі аб'явіў «рух ЛГБТ» экстрэмісцкай арганізацыяй і забараніў дзейнасць «руху» на тэрыторыі краіны. Таксама маскоўскі суд прызнаў амерыканскую Meta, якая валодае Facebook, Instagram і WhatsApp, экстрэмісцкай арганізацыяй. 

Чытайце таксама:

У Гомелі нечакана прызналі «экстрэмісцкімі» рэсурсы пра грамадскі транспарт без палітыкі

Як падрыхтавацца да прыходу сілавікоў — інструкцыя

«Бандфармаванне павешанага паляка». Як выкручваюцца прапагандысты пасля забароны словазлучэння «Полк Каліноўскага»

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
37