Пратэсты ў Дакары. Фота: Stefan Kleinowitz / AP

Пратэсты ў Дакары. Фота: Stefan Kleinowitz / AP

Парламент Сенегала прагаласаваў за перанос прэзідэнцкіх выбараў на 10 месяцаў, да 15 снежня. Гэтага дамагаўся цяперашні кіраўнік дзяржавы Макі Сал — спрэчкі вакол правамоцнасці некаторых кандыдатаў. Адна з апазіцыйных груп назвала гэтае рашэнне «канстытуцыйным пераваротам», піша Бі-бі-сі.

Міжнародная супольнасць таксама выказала занепакоенасць сітуацыяй у Сенегале, адной з самых стабільных у Заходняй Афрыцы.

Прэзідэнцкія выбары павінны былі адбыцца 25 лютага.

Пасля атрымання незалежнасці ад Францыі ў 1960 годзе ўлада перадавалася мірна, выключна з дапамогай выбараў. Краіна ніколі не перажывала гвалтоўную змену ўлады ў адрозненне ад многіх іншых дзяржаў рэгіёну.

Выбары ў краіне праводзіліся заўсёды ў тэрмін, з тых самых часоў, калі ў Сенегале была ўсталяваная прэзідэнцкая форма праўлення ў 1963 годзе.

Аналітыкі прадказваюць канстытуцыйны крызіс, які можа сур'ёзна падарваць стабільнасць у краіне.

«Гэта рашэнне кідае Сенегал у бездань канстытуцыйнага крызісу», — сказаў Мукахід Дурмаз, старшы аналітык па Заходняй Афрыцы кансалтынгавай кампаніі Verisk Maplecroft, якая займаецца ацэнкай рызык.

Некаторыя члены апазіцыі ўжо назвалі рашэнне Сала канстытуцыйным пераваротам.

«Толькі Канстытуцыйная рада можа адкласці прэзідэнцкія выбары, і нават гэтая адтэрміноўка строга рэгламентавана. Так што тое, што нас тут аб'ядноўвае, проста неканстытуцыйна, таму я кажу, што сёння мы з'яўляемся сведкамі спробы справакаваць Канстытуцыйны дзяржаўны пераварот. Канстытуцыйны путч», — пракаментаваў адзін з апазіцыйных палітыкаў Гі Марыус Санья.

У канчатковы спіс магчымых кандыдатаў на выбараў увайшлі 20 чалавек.

У студзені Канстытуцыйная рада, якая вызначае, ці адпавядаюць кандыдаты ўмовам, неабходным для ўдзелу ў выбарах, не дапусціла да выбараў некалькіх прадстаўнікоў апазіцыі, што выклікала хвалю крытыкі. Сам Макі Сал пры гэтым абяцае не браць удзел у выбарах.

Па Дакары пасля рашэння аб пераносе выбараў пракаціліся пратэсты.

У панядзелак улады абмежавалі доступ да мабільных інтэрнэт-паслуг, каб прадухіліць распаўсюд у Інтэрнэце таго, што яны назвалі «ненавісніцкімі і падрыўнымі паведамленнямі», і стварыць пагрозу грамадскаму парадку — іншымі словамі, каб абцяжарыць арганізацыю пратэстоўцаў.

Аналітык Вале Аджэвале, рэгіянальны каардынатар па Цэнтральнай Афрыцы ў Інстытуце даследаванняў бяспекі ў Дакары, кажа, што затрымка прэзідэнцкіх выбараў з'яўляецца неапраўданай, бо не прэзідэнт адказвае за выбарчы працэс.

Крытыкі цяперашняга прэзідэнта мяркуюць, што Макі Сал, магчыма, баяўся, што прэм'ер-міністр Амаду Ба, якога ён лічыць сваім пераемнікам, мог прайграць выбары.

«Яго партыя [прэзідэнт Сал] губляе падтрымку. Па ўсёй верагоднасці, цяпер яны хочуць неяк перастроіцца, і, магчыма, замяніць свайго кандыдата», — сказаў аналітык Бі-бі-сі.

Аглядальнікі асцерагаюцца, што ў адсутнасці празрыстых выбараў краіну могуць ахапіць пратэсты і масавыя беспарадкі, што падарве рэпутацыю Сенегала як адной з самых стабільных заходнеафрыканскіх дзяржаў.

Чытайце таксама:

Памёр прэзідэнт Намібіі Хаге Гейнгоб

Свая домработніца і напой для патэнцыі з сакрэтнага сорту бульбы: беларуская доктарка распавядае пра жыццё ў Афрыцы

Ліхаманка дэнге: трапічная хвароба, якая распаўсюджваецца ў Еўропе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
3