Караліна Сііна. Фота: karolina0824 / Instagram

Караліна Сііна. Фота: karolina0824 / Instagram

Скандал успыхнуў пасля публікацый у японскіх медыях пра адносіны, якія звязваюць Караліну Сііна з жанатым лекарам. Арганізатары конкурсу «Міс Японія», праверыўшы інфармацыю, пацвердзілі яе, але сцвярджалі, што дзяўчына не ведала пра шлюб свайго бойфрэнда.

Пасля, аднак, было даказана адваротнае. У выніку дзяўчына папрасіла прабачэння за падман і афіцыйна адмовілася ад тытула «Міс Японія». Арганізатары гэтае рашэнне падтрымалі.

Нікому з удзельніц мінулага конкурсу карону перадаваць не будуць, да наступнага года яна застанецца вакантнай.

Гэты выпадак — першы ў гісторыі конкурсу «Міс Японія», калі пераможца адмовілася ад тытула.

Чытайце таксама:

Пераможцай конкурсу «Міс Японія» стала цалкам этнічная ўкраінка. І гэта выклікала гарачую дыскусію ў краіне

Ад паказаў Victoria’s Secret і вокладак Vogue да здымак у Сафіі Копалы. Беларускія мадэлі, якія скарылі сусветныя подыумы

Пераможцай конкурсу прыгажосці «Міс Сусвет» стала прадстаўніца Нікарагуа

Клас
4
Панылы сорам
27
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
0