Скрыншот відэа СВС

Скрыншот відэа СВС

Сям'я з Саскачэвана (правінцыя ў Канадзе) знайшла ў падвале дома скрынку з нераспакаванымі хакейнымі карткамі, паведамляе «Беларускі хакей» са спасылкай на CBC.

Скрынка напоўнена тысячамі неадкрытых фірмовых картак, усё з 1979 года — года пачатку кар'еры найлепшага снайпера ў хакеі Уэйна Грэцкі. На гэтым тыдні сям'я выставіла скрынку на аўкцыён, і сума на таргах ужо перавысіла $ 1,125 млн.

Ніхто дакладна не ведае, колькі там картак Грэцкі. Пакеты з карткамі закрытыя. Паведамляецца, што картка пачаткоўца Грэцкі ў дрэнным стане каштуе некалькі сотняў даляраў, але картка ў выдатным стане нядаўна была прададзеная за $ 3,75 млн.

Той факт, што скрынка не адкрывалася і да гэтага часу ні разу не пераходзіла з рук у рукі, з'яўляецца адной з прычын, па якой яна такая каштоўная.

Як вядома, у найлепшага хакеіста свету ўсіх часоў і народаў Уэйна Грэцкі — беларускае паходжанне. Ягоны дзед Антон выехаў у Канаду ў пачатку XX стагоддзя з тэрыторыі тагачаснай Гродзенскай губерні. Там ён ажаніўся з украінкай. Са сваім сынам Уолтэрам ён размаўляў па-беларуску, а Уэйн у дзяцінстве чуў беларускую і ўкраінскую мовы.

Некалькі гадоў таму Уэйн Грэцкі прыязджаў у Мінск, дзе яго сустрэлі з вялікім размахам і дзе ён сустрэўся са сваімі беларускімі сваякамі.

Чытайце таксама:

Памёр бацька Уэйна Грэцкі. Ён валодаў беларускай мовай

Сейм Латвіі афіцыйна забараніў зборным краіны гуляць супраць зборных Расіі і Беларусі

Беларускі хакеіст заробіць у «Вашынгтоне» амаль $17 мільёнаў

Клас
80
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
10
Сумна
5
Абуральна
10