Падчас візіту ў Рабоціна. Скрыншот відэа з фэйсбуку Зяленскага
«Запарожская вобласць. Рабоціна. Размяшчэнне 65-й асобнай механізаванай брыгады.
Пагутарыў з абаронцамі, падзякаваў ім і ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды.
Гонар быць сёння тут. Падтрымаць воінаў і ўзнагародзіць. На іх плячах складаная, вырашальная місія — адкінуць ворага і абараніць Украіну», — напісаў Зяленскі ў фэйсбуку.
Прэзідэнт Украіны паведаміў таксама, што правёў нараду па сітуацыі бяспекі ў Запарожскай вобласці. Уздымаліся такія пытанні, як сітуацыя на полі бою, абарона на Аўдзееўскім кірунку, сітуацыя ў Рабоціне і на іншых участках фронту.
Рабоціна на карце
Расія захапіла Рабоціна ў сакавіку 2022 года. Яго вызвалілі ў жніўні 2023 года.
Чытайце таксама:
Пуцін прызнаў, што расійскія войскі маюць на фронце праблемы з-за беспілотнікаў