Мішэль ОʼНіл/ Фота: moneillsf / Twitter

Мішэль ОʼНіл/ Фота: moneillsf / Twitter

Нацыянал-рэспубліканская партыя «Шын Фейн» упершыню ў гісторыі ўзначаліла ўрад Паўночнай Ірландыі, піша РБК. Лідар партыі Мішэль ОʼНіл была прызначаная на пасаду першага міністра ва ўрадзе, які па ўмовах мірнага пагаднення 1998 года падзяляе ўладу паміж дзвюма асноўнымі супольнасцямі Паўночнай Ірландыі — брытанскімі юніяністамі і ірландскімі нацыяналістамі. 

Дэмакратычная юніянісцкая партыя (DUP) у новым урадзе выступіць у якасці малодшага члена правячай кааліцыі. 

«Дні грамадзянства другога гатунку даўно прайшлі. Сённяшні дзень пацвярджае, што яны ніколі не вернуцца. Як ірландскі рэспубліканец, я абяцаю супрацоўніцтва і шчырыя сумленныя намаганні з брытанцамі, якія прытрымліваюцца юніянісцкіх традыцый і якія шануюць наш саюз», — заявіла ОʼНіл пасля перамогі. 

Каментуючы 30 гадоў міжканфесійнага канфлікту ў Паўночнай Ірландыі, яна сказала: «Мы ніколі не павінны забываць тых, хто загінуў ці быў паранены, і іх семʼі. Мне шкада ўсіх загінулых падчас канфлікту. Без выключэнняў». Daily Mail адзначае, што двое стрыечных братоў новага кіраўніка ўрада былі членамі ІРА (Ірландскай рэспубліканскай арміі, радыкальныя нацыяналісты) і былі застрэлены мясцовымі сіламі бяспекі. 

Паўночная Ірландыя была створана як частка Злучанага Каралеўства з пратэстанцкай большасцю ў 1921 годзе, пасля таго як паўднёвая частка Ірландыі, дзе большасць насельніцтва — каталікі, здабыла незалежнасць. 

Яшчэ ў траўні 2022 года «Шын Фейн», якая выступае за абʼяднанне Ірландыі, упершыню ў гісторыі атрымала перамогу на выбарах у рэгіянальны парламент, тады як юніяністы паказалі толькі другі вынік. Праз год партыя атрымала большасць мандатаў на выбарах у мясцовыя органы ўлады, што таксама адбылося ў першы раз. Аднак больш за паўтара года кааліцыйны ўрад рэгіёну не ўдавалася сфарміраваць.

Чытайце таксама:

«Мы ад вас далёка, бацькоўскія гоні». Пабачыў свет грунтоўны энцыклапедычны даведнік (610 старонак) па беларускіх могілках у замежжы

Прэзідэнт Літвы схадзіў на мюзікл за кошт дзяржавы і нарваўся на непрыемнасці

ЗША і Брытанія нанеслі новыя ўдары па Емене

У Брытаніі на аўкцыён выставілі ўстаўныя зубы Чэрчыля

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0