Конкурс на вайсковую кафедру ў ПДУ складае 2,5 чалавека на месца пры наборы 100 чалавек. Цяпер ідзе прыём заяў ад студэнтаў, якія з 1 сакавіка пачнуць навучанне.

Навучанне там будзе праходзіць па наступных спецыяльнасцях: «Артылерыйская разведка», «Наземныя сродкі радыёэлектроннай барацьбы», «Інжынерна-сапёрная служба» і «Аўтамабільныя падраздзяленні». 

Студэнты маюць прайсці на кафедры страявую, агнявую, тапаграфічную і вайскова-медыцынскую падрыхтоўку. Таксама яны пазнаёмяцца з метадамі хімічнай і біялагічнай аховы.

Узначаліў вайсковую кафедру ПДУ палкоўнік Леанід Мірзатаеў. Ён выпускнік Вайсковай акадэміі Беларусі, праходзіў службу ў войску на пасадах ад камандзіра ўзвода — начальніка аўтамабільнай службы батальёна да начальніка базы рэзерву аўтамабіляў.

Чытайце таксама:

Тут вучыліся Патрушаў і Тозік. Што за напаўсакрэтная ўстанова, якая рыхтуе кадры для КДБ

«Па асабістым указанні не ўзялі на працу». Чым займаюцца ў беларускіх ВНУ прарэктары па бяспецы і пры чым тут КДБ

У Полацкім універсітэце прайшоў «Дзень выбару прафесіі». Выбар нешырокі

Прапаганда расказала пра затрыманні ў Полацкім універсітэце і паказала заплаканых супрацоўніц

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4