Фота: Baza

Фота: Baza

Па словах родных настаўніцы, у 11-гадовага хлопчыка пачалося актыўнае палавое выспяванне і ён пачаў праяўляць знакі ўвагі да 25-гадовай Ганны яшчэ летась.

Школьнік адпраўляў ёй паведамленні з прызнаннямі ў каханні і рознымі непрыстойнымі прапановамі. Родныя Ганны сцвярджаюць, што дзяўчына спачатку спакойна адказвала на ўсе яго паведамленні, каб не траўмаваць псіхіку дзіцяці.

Паведамляецца, што адносіны бурна сталі развівацца з кастрычніка. На перапынках яны зачыняліся ў кабінеце і прызнаваліся адзін аднаму ў каханні.

Мама даведалася пра адносіны сына і настаўніцы, убачыўшы яго перапіску ў «Ватсапе»: хлопчык размаўляў з дзяўчынай на шчырыя тэмы і рэдка ўспамінаў пра хатняе заданне. Пазней ён прызнаўся маці, што закахаўся ў сваю новую класную кіраўніцу амаль адразу, у верасні, калі яна толькі прыйшла на працу. Хлопец аказваў настаўніцы знакі ўвагі, рабіў кампліменты, і да канца кастрычніка настаўніца пачала адказваць яму тым жа. Казала прыемныя рэчы, а затым пачала гладзіць па галаве.

Потым адносіны развіваліся імкліва. Ужо з лістапада выкладчыца і чацвёртакласнік зачыняліся ў кабінеце на перапынку, цалаваліся і «здзяйснялі распусныя дзеянні, не здымаючы адзенне». Як распавёў хлопчык (і пацвердзіла настаўніца), у іх было не менш за 10-15 сустрэч у класным кабінеце.

Размаўлялі яны не толькі асабіста, але і ў месенджары: прызнаваліся ў каханні, адпраўлялі адзін аднаму нюдсы. Так працягвалася да 31 студзеня, пакуль маці хлопчыка не ўбачыла перапіску. Жанчына адразу ж звярнулася да дырэктара школы і ў паліцыю.

Настаўніцу затрымалі проста падчас урокаў.

Родныя дзяўчыны сцвярджаюць, што падчас допыту следчая пераканала Ганну напісаць тлумачальную і ўказаць, што настаўніца проста закахалася ў хлопчыка. Следчая, па словах сваякоў Ганны, паабяцала, што ў такім выпадку настаўніцы выпішуць адміністратыўку і праз некалькі дзён адпусцяць. Пасля гэтага следчая нібыта сама напісала тэкст ад рукі і дала Ганне на подпіс. Пры гэтым адваката на гэтым апытанні ў Ганны не было.

Калі неабходнае тлумачэнне было атрымана, следчая падманула настаўніцу і завяла крымінальную справу, пасля чаго пайшла ў суд з хадайніцтвам аб арышце дзяўчыны.

Аднак суд адмовіўся арыштоўваць Ганну і адправіў яе пад хатні арышт.

Чытайце таксама:

Дачка «бацюшкі са свастыкай» вярнулася да бацькі, які яе разбэшчваў. І да яго поглядаў 

Венера за кадрам любіць іншы сэкс. Порназорка-беларуска расказала аб працы ў індустрыі інтымных фільмаў

«Хачу паказаць дзяржаве, што яна дарэмна спісала мяне ў расход». Пайшоў ваяваць экс-рэжысёр «Ералаша», асуджаны за педафілію

За сэкс з 13-гадовай затрымалі 20-гадовага і 27-гадовага мінчукоў. Іх паказалі на відэа 

Клас
1
Панылы сорам
40
Ха-ха
19
Ого
11
Сумна
3
Абуральна
6