«Паважаныя сябры! Апошнім часам з'явілася шмат паведамленняў у медыя наконт майго новага прызначэння, якія, ў прыватнасці, датычацца адносін з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Хацеў бы ўнесці яснасць па гэтым пытанні. Па рашэнні міністра замежных спраў мяне прызначылі паслом па асобых даручэннях па Беларусі. Відавочна, што цяпер любое пытанне, якое тычыцца Беларусі, носіць «асобы» характар.

Зыходзячы з гэтага, у пералік маіх абавязкаў, сярод іншага, уваходзяць пытанні, звязаныя з дэмакратычнымі сіламі Беларусі як часткай беларускага грамадства, якая выступае супраць палітыкі цяперашняга кіраўніцтва Беларусі, у прыватнасці адносна падтрымкі расійскай вайсковай агрэсіі супраць Украіны. Спадзяюся, што мой досвед працы паслом Украіны ў Рэспубліцы Беларусь спатрэбіцца ў гэтым», — напісаў Ігар Кізім.

Дыпламат быў паслом Украіны ў Беларусі ў 2017—2023 гадах. Ён быў вызвалены ад абавязкаў у чэрвені 2023 года пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком «ДНР» Дзянісам Пушыліным. Новага пасла ў Беларусі Украіна не прызначыла.

Чытайце таксама:

«Негатыўнае стаўленне да беларусаў з боку ўкраінцаў — праз неразуменне, што адбываецца ўнутры Беларусі» — былы ўкраінскі пасол

«Перад намі сядзелі людзі, якія ненавідзяць украінцаў». Былы пасол Украіны пра перамовы на пачатку вайны, страх беларусаў, міністра Макея і феномен Лукашэнкі

Пасол Кізім: Пра беларуска-ўкраінскія перамовы ў Львове я нічога не чуў. А Лукашэнка званіў Зяленскаму

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0