Партрэты закладнікаў у Тэль-Авіве. Фота: Oded Balilty / AP

Партрэты закладнікаў у Тэль-Авіве. Фота: Oded Balilty / AP

МЗС Расіі ў афіцыйным тэлеграм-канале апублікавала каментар аб вызваленні і ад'ездзе групы «Бі-2» з Тайланда ў Ізраіль. Уся публікацыя тычыцца таго, што музыкі адмовіліся наогул узаемадзейнічаць з супрацоўнікамі пасольства і консульства Расіі, піша The Insider.

Заканчваецца паведамленне здзекам, што Ізраіль не можа вярнуць дадому закладнікаў, якія знаходзяцца ў сектары Газа: «з разуменнем ставімся да спробаў ізраільскіх дыпламатаў прадэманстраваць магчымасці па вызваленні, калі не закладнікаў, то музыкаў».

Цяпер на тэрыторыі эксклава знаходзяцца больш за 100 закладнікаў, захопленых баевікамі ў пачатку кастрычніка мінулага года. Пасля аднаўлення баявых дзеянняў ХАМАС у Ізраілі загінула 20 расіянаў, сем лічацца зніклымі без вестак (звесткі на канец кастрычніка 2023 года).

Тады расійскі пасол у Тэль-Авіве заявіў, што насамрэч загінулых расіянаў можа быць больш. Таксама некалькіх закладнікаў, якіх павезлі на тэрыторыю сектара Газа, Расіі ўдалося вызваліць — іх выдаў ХАМАС у якасці падзякі за падтрымку тэрарыстаў расійскімі ўладамі і асабіста Уладзімірам Пуціным.

«Бі-2» былі арыштаваныя ў Тайландзе 26 студзеня, і дзякуючы ўмяшанню некалькіх дыпмісій, у прыватнасці Ізраіля, змаглі выляцець з краіны ў Тэль-Авіў. Са слоў музыкаў і крыніц Bloomberg, пераслед быў «замоўлены» ўладамі Расіі.

Раней сітуацыю пракаментавала і ізраільскае МЗС. Міністэрства назвала гэта дыпламатычнай перамогай і працытавала выслоўе, з якім узнагароджваюць негабрэяў, якія ратавалі габрэяў ад нацыстаў у Халакост.

Чытайце таксама:

«Нам удалося вырваць хлопцаў з пашчы гэтага кракадзіла літаральна ў апошні момант». Падрабязнасці, як вызвалялі «Бі-2»

«Нам усе казалі, што гэта заказ рускага консульства, каб нас экстрадаваць у Расію». «Бі-2» пракаментавала сваё затрыманне

Усіх удзельнікаў «Бі-2» дэпартуюць у Ізраіль

Клас
3
Панылы сорам
9
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
22