Фото: Matthias Balk / dpa / picture alliance

Фото: Matthias Balk / dpa / picture alliance

У Нямеччыне ў чацвер, 1 лютага, будзе скасавана не менш за 1100 авіярэйсаў, праз што пацярпяць блізу 200 тысяч пасажыраў. 

Забастоўка пройдзе ў 11 аэрапортах краіны: Франкфурце-на-Майне, Гамбургу, Берліне, Дзюсельдорфе, Кёльне, Штутгарце, Брэмене, Гановеры, Лейпцыгу, Дрэздэне і Эрфурце. 

У страйку ўдзельнічаюць 25 тысяч супрацоўнікаў аэрапортаў, якія ажыццяўляюць кантроль пасажыраў, багажу і персаналу. Прафсаюз Ver.di дамагаецца павышэння зарплаты на 2,80 еўра ў гадзіну, павышэння службовых надбавак і даплат за звышурочныя, працу ноччу, у выхадныя і святочныя дні. 

Паводле звестак BDLS, выкананне патрабаванняў прафзвязу прывяло б сёлета да сумарнага павелічэння выдаткаў прадпрыемстваў на 250 мільёнаў еўра. Перамовы паміж працадаўцамі і Ver.di працягнуцца 6 лютага.

Чытайце таксама:

«Стары і мора» па-новазеландску. Рыбак выпаў з лодкі пасярод акіяна і правёў у ім 24 гадзіны, выглядаючы акул

Раз'юшаныя фермеры ўвесь вечар штурмавалі паром віцэ-канцлера Германіі

«Прэзерватыўная нацыя». Нямецкі вытворца кантрацэптываў заявіў аб рэкордзе продажаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0