Беларускі дзяржаўны цырк

Беларускі дзяржаўны цырк

«Спачатку райвыканкамы выбіраюць кандыдатаў на свае акругі — я трапіў менавіта так. Старшыня райвыканкама сыходзіць з простай логікі. Альбо трэба кагосьці прасунуць, каб ён потым пра цябе ўспомніў. Альбо наадварот, ад кагосьці трэба пазбавіцца, каб не рабіць канфліктаў у раёне, калі не складваюцца адносіны. І таму ўзнікае прапанова: я цябе рухаю туды, а ты мне тут не замінай. На гэтым разыходзімся», — расказвае былы дэпутат А.

Адначасова з гэтым падаецца і кандыдатура асноўнага канкурэнта. Але ўсе ведаюць, што ён нікуды не пройдзе — яго таксама адбірае райвыканкам.

Навошта ўдзел у гэтым цырку таму кандыдату, хто ўсё адно прайграе?

«Хоць ён і спарынг-партнёр без перспектывы, для яго гэта ўсё роўна добра — ён жа прайшоў усе праверкі. Яго праверылі КДБ, КДК, іншыя органы — без гэтага не трапіш нават у спарынг-партнёры, асабліва цяпер, як я разумею, калі правяраюць нават жонак дзяцей, не кажучы пра саміх дзяцей. І гэта азначае, што чалавек паўсюль лаяльны і чысты. Пасля ролі на выбарах ён усё роўна недзе атрымае прамоцыю па рабоце, ён такім чынам трапляе ў лігу вышэйшую, чым у якой быў да таго», — дзеліцца інфармацыяй экс-дэпутат А.

Пасля стартавага адбору спісы падаюцца ў абласны выканкам на ўзгадненне да губернатара. На гэтым этапе магчымыя карэкціроўкі.

«Таму што заўсёды ёсць губернатар, а ёсць памочнік Лукашэнкі па вобласці. Ён таксама можа ўносіць свае кандыдатуры ў спіс, праз яго таксама могуць спрабаваць у гэты спіс трапіць. Напрыклад, тыя, у каго з ім адносіны, ягоныя кадры. Калі такія ёсць, то памочнік Лукашэнкі і губернатар, як правіла, дамаўляюцца паміж сабой, каб не сварыцца. Каб быў парытэт кандыдатур. Адны па лініі памочніка — але іх заўжды менш, — а другія па лініі аблвыканкама», — дадае экс-дэпутат М., які выехаў з Беларусі.

Як і ў любой бюракратычнай сітуацыі, бываюць выключэнні. Напрыклад, калі нейкі уплывовы чалавек вырашае абысці працэдуры і папрасіцца ў дэпутаты наўпрост у Лукашэнкі.

«Гэта зусім экстравагантныя выпадкі, якія псуюць усе карты, але здараецца і такое. Чалавек піша Лукашэнку: прашу аказаць мне давер, дазволіць. І той пагаджаецца з лістом. І тады гэты чалавек прыносіць рашэнне Лукашэнкі, і даводзіцца пераігрываць ўсё, пра што дамовіліся губернатар з памочнікам. Але такое бывае, як я ведаю, нячаста», — кажа экс-дэпутат А.

Наступная стадыя — праверка спісаў у Адміністрацыі Лукашэнкі. За яе адказвае намеснік кіраўніка Адміністрацыі. Ён узгадняе усё, што прыйшло з абласцей, але павінен улічыць і квоты сілавых ведамстваў.

«У маёй кадэнцыі было па тры чалавекі ад КДБ і ад МУС. Звычайна ў Палату адпраўлялі генералаў і палкоўнікаў, якія ўжо сышлі з дыстанцыі, але якім міністр лічыў патрэбным зрабіць прыемнае. Таму што калі ён не стане запаўняць квоту, то запоўняць іншыя ведамствы. Калі гаворка пра заход на другі тэрмін у палаце, то прапановы ўносіць кіраўнік парламента. У яго таксама свая квота. Цяпер, я думаю, і Качанава цалкам можа прапанаваць сваіх», — расказвае экс-дэпутат М.

Фінальны этап — зацвярджэнне спісаў будучых дэпутатаў непасрэдна Лукашэнкам. Нашы суразмоўцы лічаць, што ён правярае дакументы даволі фармальна. Яны не чулі, каб некага заварочвалі пасля гэтай працэдуры. 

«Лукашэнка вырашае прынцыповыя для сябе рэчы: хто будзе кіраўніком парламента, хто будзе кіраўнікамі камісій, хто будзе намеснікамі кіраўнікоў камісій. Вось гэта вызначае ён. Мы ўсе ведалі, што на кіраўнікоў камісій і намеснікаў падавацца нельга. Але вось хто ў якой камісіі будзе — гэта ўжо хто куды хоча, у гэтым застаецца адзіная прастора для выбару», — смяецца экс-дэпутат А.

Калі Лукашэнка расставіў кіруючыя кадры, то гэты спіс вяртаецца назад у Адміністрацыю, і па ім пачынаецца ўся арганізацыйная работа. Прычым адбываецца гэта ўсё мінімум за год да непасрэдна саміх выбараў.

Чытайце таксама:

Арганізатар аўтапрабегаў за Лукашэнку пайшоў на выбары без дазволу зверху. Яго нават не зарэгістравалі

Намесніка Карпенкі звольнілі перад самымі выбарамі. Прычына незвычайная

У Бабруйску не зарэгістравалі «лішняга» кандыдата ў парламент — не дапамагло нават тое, што ён з сілавікоў

Клас
14
Панылы сорам
18
Ха-ха
12
Ого
4
Сумна
12
Абуральна
58