Фота: «Газпрам»

Фота: «Газпрам»

«У мінулым годзе аб'ём паставак газу з Расіі ў КНР па газаправодзе «Сіла Сібіры» павялічыўся да 23 млрд куб. м, або ў 1,5 разы, пры гэтым рост паставак у КНР на 7 млрд куб. м толькі часткова кампенсаваў іх памяншэнне з Расіі па трубаправодах у Еўропу на 38 млрд куб. м, да 30 млрд куб. м у 2023 г.», — адзначае Цэнтрабанк, спасылаючыся на даныя «Газпрома» і Bruegel.

Параўнанне з 2022 годам не вельмі паказальнае, бо тады прыкладна на паўгода пастаўкі трубаправоднага газу ў Еўропу рэзка знізіліся — спачатку з-за развязанай Расіяй «газавай вайны», а затым з-за падрыву «Паўночнага патоку», які праходзіў па дне Балтыйскага мора.

Карэктней параўноўваць экспарт з даваенным 2021 годам. Тады «Газпрам» экспартаваў па-за межы СНД 185 млрд куб. м газу. З іх прыкладна 10 млрд — у Кітай, а асноўны аб'ём накіроўваўся ў Еўропу — 145 млрд куб.м.

Вынікам самаразбуральнай газавай вайны стала зніжэнне паставак у Еўропу на 115 млрд куб. м, з якіх Кітай замясціў усяго 13 млрд. Зрэшты, гэтыя пастаўкі і так бы выраслі разам з планавым павелічэннем магутнасці «Сілы Сібіры».

Але Мілер не сумуе. «Аб'ём трубаправодных паставак газу ў Кітай у самы найбліжэйшы час можа выйсці на ўзровень, які ў нас быў на экспарт у Заходнюю Еўропу», — запэўніваў ён восенню.

У 2024 годзе па «Сіле Сібіры» плануецца прапампаваць 30 млрд куб. м газу, але галоўная надзея канцэрна — на будаўніцтва «Сілы Сібіры — 2» магутнасцю 50 млрд куб м у год. Яно, праўда, не толькі яшчэ не пачалося, але і незразумела, ці пачнецца. Кантракт пакуль не падпісаны, і нават калі гэта адбудзецца, будаўніцтва зойме некалькі гадоў, і незразумела, як пастаўкі па ім змогуць пачацца «ў найбліжэйшы час».

Пастаўкі ў Еўропу, верагодна, працягнуць скарачацца. Сёлета скончыцца дзеянне кантракту на транзіт расійскага газу праз Украіну, і наўрад ці ён будзе падоўжаны. ЕС ужо заклікаў Аўстрыю і іншыя краіны, якія працягваюць закупляць значную частку газу ў «Газпрама», шукаць замену расійскаму газу.

Аднавіць страчаныя аб'ёмы экспарту ў найбліжэйшыя 10 гадоў будзе нерэальна, гаварыў галоўны эканаміст дзяржаўнай карпарацыі развіцця Расіі «ВЭБ.РФ» Андрэй Кляпач: «Нават з улікам наяўных і планаваных кантрактаў з Кітаем, мы страты амаль 100 млрд кубаметраў кампенсаваць не зможам».

Чытайце таксама:

Еўропа ў 2023 годзе скараціла імпарт расійскага трубаправоднага газу больш чым на 55%

Германія цалкам замяніла расійскі газ на нарвежскі

У найбуйнейшых нафтагазавых кампаній Расіі амаль удвая абвалілася выручка — Цэнтрабанк

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1