Тройка лідараў па крэдытнай запазычанасці не змянілася:

апрацоўчая прамысловасць — каля 27,5 млрд рублёў (рост за год прыкладна на 5 млрд), гандаль — 10,6 млрд (плюс каля 1 млрд) і сельская гаспадарка — 3,6 млрд (плюс 0,5 млрд). Гэта значыць, што на прамысловасць прыпадае больш за палову крэдытнай запазычанасці ў краіне.

Па тэрмінах, нягледзячы на даныя пра рост партфеля доўгатэрміновых крэдытаў у банках, на іх прыпадае прыкладна 25,1 млрд рублёў агульнай сумы запазычанасці. Гэта значыць каля 48%. Асноўны аб'ём — гэта па-ранейшаму кароткатэрміновыя крэдыты (27,3 млрд рублёў).

Раней Нацбанк спрагназаваў, што ў 2024 годзе прырост патрабаванняў банкаў да эканомікі (уключаючы крэдыты прадпрыемствам і насельніцтву) складзе не менш за 10%.

Чытайце таксама:

Адбыліся змены ў працы АРІП

У Расіі зноў загаварылі пра адзіную валюту з Беларуссю. Ёсць імавернасць, што пяройдуць на яе?

Нацбанк занепакоены пагаршэннем становішча ў рэальным сектары

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0