Адзін гродзенскі хлопец аднойчы напіўся і ўвечары з тэлефона сваёй маці напісаў сябру ў тэлеграм пра намер здзейсніць масавае забойства. У выніку яго судзілі паводле ч. 1 арт. 340 КК «Загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы».

Хлопец сваю віну прызнаў, за паведамленне яму прысудзілі 1,5 года «хатняй хіміі». Прысуд вынес 22 лістапада 2023 года суд Ленінскага раёна Гродна.

Асуджаны працуе па дамове падраду ў адным ТАА. У яго ёсць вышэйшая адукацыя. Невядома, дзе ён вучыўся і ці вучыўся ў ГрДУ.

Справу абскардзілі ў Гродзенскім абласным судзе. Ён пакінуў рашэнне без змены, а апеляцыйную скаргу абвінавачанага — без задавальнення.

Чытайце таксама:

Чацвёрты месяц у Мінску судзяць трох мытнікаў. Ім пагражае да 15 гадоў

Палітвязню далі пяць гадоў калоніі за 21-даляравы данат Палку Каліноўскага. Ён прыехаў з ЗША 

Выкладчыку ваеннага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта прысудзілі вялікі тэрмін за «здраду дзяржаве»

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0