Карта паляка. Фота: «Наша Ніва»

Карта паляка. Фота: «Наша Ніва»

31 студзеня ўступаюць у сілы змены ў правілах выдачы віз для замежнікаў з картамі паляка. Найперш гэта робіцца для бяспекі беларусаў, паведамляе афіцыйны польскі партал Znadniemna.pl.

Змены дазволяць замаскіраваць уладальнікаў дакумента пры праходжанні мяжы — у іх будзе той жа візавы нумар, што і ў заяўнікаў на польскія візы без карт паляка. 

«З 31 студзеня грамадзяне Беларусі, якія атрымліваюць польскія візы па карце паляка, будуць мець у пашпарце візавыя налепкі з нумарам 23. Да гэтага, па законе, у пашпартах уладальнікаў карт паляка звычайна ставіўся асобны нумар 18, а ў заяўнікаў на атрыманне візы для іншых мэт — 23.

Гэтая ўніфікацыя ўскладніць для беларускіх службовых асоб выяўленне ўладальнікаў карт паляка», — піша партал Znadniemna.pl.

Нагадаем, што паводле абноўленага Закона аб грамадзянстве, беларусы, якія мелі другое грамадзянства, ДНЖ або карту паляка, павінны былі падаць гэтыя звесткі да 10 кастрычніка 2023 года. А тыя, хто толькі атрымлівае, — паведаміць пра дакумент цягам трох месяцаў. 

Па даных на пачатак снежня 2023-га, пра наяўнасць падобных дакументаў паведаміла каля 70 тысяч беларусаў. Гэта толькі невялікая частка трымальнікаў падобных дакументаў.

Так, станам на 2022 год больш за 160 тысяч грамадзян Беларусі атрымалі карту паляка. Амаль 119 тысяч беларусаў маюць ДНЖ у Польшчы, больш за 60 тысяч — у Літве

Уладальнікі карт паляка перыядычна сутыкаюцца з ціскам сілавікоў, некаторых прымушаюць адмовіцца ад гэтых дакументаў.

Чытайце таксама:

«Для супрацоўніка дзяржаўнай установы гэта вялікі мінус». Як людзей прымушаюць адмаўляцца ад карты паляка

Польскія візы PBH, здаецца, усё. Візавыя цэнтры просяць забраць дакументы

Супрацоўнікаў БДУ абавязалі справаздачыцца перад кіраўніцтвам пра кантакты падчас замежных паездак

Клас
37
Панылы сорам
7
Ха-ха
6
Ого
6
Сумна
9
Абуральна
11