Агульная сума даходаў Пуціна за шэсць гадоў — з 2017 па 2022 гады — склала 67 млн 591 тыс. расійскіх рублёў. Гэта заробак, даход ад укладаў у банках, даход ад каштоўных папер, ваенная пенсія, пенсія і сродкі ад продажу маёмасці. Па сярэднім курсе — каля 14 тысяч даляраў на месяц.

 

У дэкларацыі таксама пазначана наступная добра вядомая маёмасць:

1 кватэра — 77 кв. м, у Санкт-Пецярбургу;

1 гараж — 18 кв. м, у Санкт-Пецярбургу,

3 аўтамабілі легкавых — ГАЗ М21, 1960 г. в., ГАЗ М21, 1965 г. в., Ніва, 2009 г. в.,

прычэп аўтамабільны «Скіф», 1987 г. в.

Таксама ў Уладзіміра Пуціна ёсць 10 рахункаў у банках, на якіх знаходзяцца 54 млн расійскіх рублёў, і 230 акцый банка.

У бестэрміновым карыстанні паказана кватэра ў Маскве (153,7 кв. м) і машынамесца — 18 кв. м у Санкт-Пецярбургу.

Як паведаміла «Коммерсанту» прэс-сакратар выбарчага штаба Уладзіміра Пуціна Аляксандра Суворава, сума даходаў кандыдата за шэсць гадоў складаецца, галоўным чынам, з яго заработнай платы як прэзідэнта за гэты перыяд. Акрамя таго, у 2017 годзе быў прададзены зямельны ўчастак, які яму належаў. 

Гэты афіцыйны набор маёмасці расійскага прэзідэнта — прадмет смеху ў журналістаў-расследавальнікаў, якія называюць Пуціна адным з найбагацейшых людзей у свеце. 

Выбары прэзідэнта Расіі сёлета будуць праходзіць на працягу трох дзён — з 15 па 17 сакавіка. 29 студзеня ЦВК зарэгістраваў Уладзіміра Пуціна кандыдатам. Раней выбаркам таксама зарэгістраваў Леаніда Слуцкага (ЛДПР), Мікалая Харытонава (КПРФ), Уладзіслава Даванкова («Новыя людзі»).

Чытайце таксама:

Нават у дамашнім стрып-клубе — двухгаловыя арлы. Каманда Навальнага паказала сотні фатаграфій з «палаца Пуціна»

Падчас вайны Пуцін заклапочаны новай яхтай. У гэтым яму насустрач ідуць еўрапейцы ФОТЫ

Бункерны дзед. Выйшла расследаванне пра падземныя сховішчы Пуціна

«Расія — чалавекацэнтрычнае грамадства». Старэйшая дачка Пуціна дала вялікае інтэрвʼю

У Пуціна знайшлі яхту за 700 мільёнаў даляраў ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
14
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2