Крыніцы аўтарытэтнага выдання «Украінская праўда» ў Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, СБУ і Мінабароны сведчаць, што ўказу Зяленскага на гэты конт яшчэ няма, але пытанне нібыта сапраўды разглядаецца:

«Яго выклікалі і прапанавалі іншую пасаду, у прыватнасці пасаду пасла. Ён адмовіўся. Указа няма. Але ён ужо збірае рэчы», — расказаў адзін з суразмоўцаў «Украінскай праўды».

Таксама пра нібыта адстаўку Залужнага са спасылкай на свае крыніцы, «блізкія да вайскова-палітычнага кіраўніцтва краіны» паведамлялі выданні «Цензор.нет» і «Інтэрфакс-Украіна».

З адмысловым каментаром на гэты конт спачатку выступіла Мінабароны Украіны:

«Паважаныя журналісты, адразу адказваем усім: не, гэта няпраўда».

Неўзабаве і прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Сяргей Нікіфараў ў адказ на пытанне журналістаў «Украінскай праўды» адказаў на гэты конт:

«Дакладна не».

Іншых падрабязнасцяў прадстаўнік Уладзіміра Зяленскага не падаў. А сам прэзідэнт Украіны падчас свайго традыцыйнага вячэрняга звароту нічога пра гэта ўвогуле не згадваў.

Чытайце таксама:

ЗША папярэджвалі, што Расія высадзіць войскі ў Гастомлі, каб захапіць Кіеў. Але Зяленскі не паверыў

Залужны павіншаваў з 2024 годам ролікам з вайскоўцамі, пад якім падпісаліся б 97% працэнтаў беларусаў

«Усё адно мы ўсе памром». Пазаштатная дарадца Залужнага сказала глупства, ён адрэагаваў па-вайсковаму радыкальна

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
6