Тарыф «Прома» дзейнічае на наступныя напрамках:

Прамыя пералёты

  • Мінск-Санкт-Пецярбург — ад 39 еўра
  • Мінск-Кутаісі — ад 89 еўра
  • Мінск-Екацярынбург — ад 79 еўра

Транзітныя маршруты:

  • Екацерынбург — Мінск — Ерэван / Баку / Батумі / Тбілісі / Кутаісі
  • Санкт-Пецярбург — Мінск — Ерэван / Баку / Батумі / Тбілісі/Кутаісі / Стамбул / Дэлі / Астана / Ташкент / Дубай / Шарджа
  • Кутаісі — Мінск — Калінінград / Казань / Санкт-Пецярбург / Масква / Екацярынбург

Квіткі па тарыфе «Прома» можна купіць і туды і назад. Уводзіць промакоды не трэба, спецыяльная цана ўжо пазначаная плашкай «Прома».

Перыяд падарожжа:

  • Для прамых рэйсаў — з 29.01.2024 па 25.04.2024
  • Для транзітных — з 29.01.2024 па 31.03.2024

Максімальны тэрмін знаходжання ў пункце прызначэння па акцыйных квітках — месяц

Квіткі можна набыць па 04.02.2024 уключна на сайце belavia.by і ў агентаў.

Зусім нядаўна, 17 студзеня, «Белавія» ладзіла вялікі распродаж, прадаючы квіткі на шэраг прамых маршрутаў па 24 еўра плюс зборы ў адзін бок. Пасля акцыю працягвалі яшчэ на дзень з-за тэхнічных праблем на сайце.

Чытаць таксама:

«Белавія» будзе складаць чорны спіс пасажыраў. Каго туды могуць унесці?

«Белавія» расказала, куды куплялі квіткі падчас акцыі «24 еўра»

Прэзідэнт Аргенціны паляцеў звычайным самалётам. І гэта самалёт «Белавія»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2