«З верасня мы больш не будзем прапаноўваць шасцікласнікам выбіраць рускую мову ў якасці другой замежнай. Муніцыпалітэт створыць умовы для тых, хто ўжо вывучае рускую мову як замежную, каб замяніць яе на адну з моў Еўрапейскага саюза», — прыводзіць словы Арунаса Шылерыса LRT.

Замест рускай мовы шасцікласнікі змогуць абраць у якасці другой мовы французскую, нямецкую або іспанскую.

На папулярызацыю моў краін — членаў ЕС мэрыя Вільні выдзеліла 1 млн еўра.

Адзначаецца, што цяпер у Літве каля 70% вучняў выбіраюць вывучэнне рускай мовы ў якасці другой замежнай.

Чытайце таксама:

Любіце гульні і беларускую мову? Глядзiце, якi «Праграмісцкі кут» стварыў aйцішнік

«Як захаваць беларускасць?» для мяне «Як захаваць любоў да бацькоў?» Былы каліновец расказаў, што дапамагло яму ўсвядоміць сябе

Літоўскім дэпутатам ізноў пагражаюць адабраннем Вільні

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1