Аляксандр Печарыца. Фота: інстаграм акцёра

Аляксандр Печарыца. Фота: інстаграм акцёра

Украінскі акцёр Аляксандр Печарыца, які ў самым пачатку вайны стаў пяхотнікам пад Харкавам, расказаў телэканалу TCH пра сваю стрыечную сястру з Беларусі, якая падтрымала расійскае ўварванне.

Па словах акцёра, ягоная беларуская сваячка патэлефанавала яму і спрабавала пераканаць спыніць супраціў. 

«Некалькі дзён я ўжо служыў, як мне патэлефанавала стрыечная сястра з Беларусі і сказала, каб я нікуды не лез, бо без мяне разбяруцца. Спрабавала пераканаць, што нам задурылі галовы і мы нічога не разумеем», — успамінае Аляксандр Печарыца.

Мужчына дадаў, што ў той жа момант паспрабаваў данесці да сваячкі рэальнае становішча ва Украіне, але ў размову ўмяшаўся яе муж і паслаў акцёра з мацюкамі.

«А я кажу ў адказ: «Сястрычка, павер мне, мне тут адсюль лепш відаць. На нас напала чужая армія, якая не прыйшла абараняць Данбас, яны ўжо пад Кіевам. На нас падаюць ракеты, страляюць танкі».

Пакуль я гэта тлумачыў, яе муж забраў трубку і мацюкамі сказаў, што мы там усе еб***тыя і павінны спыніць прагляд тэлевізара, а затым кінуў трубку», — расказвае акцёр.

З таго часу, як адзначае Аляксандр, сястра з ім больш не мае зносіны і толькі зрэдку віншуе ў сацсетках з рэлігійнымі святамі.

Чытайце таксама:

521 дзіця загінула ва Украіне за час поўнамаштабнай вайны

ЗША папярэджвалі, што Расія высадзіць войскі ў Гастомлі, каб захапіць Кіеў. Але Зяленскі не паверыў

СБУ затрымала на гарачым беларуса. Ён рыхтаваў дыверсіі, каб адключыць электраэнергію ў Кіеве

Клас
1
Панылы сорам
41
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
13
Абуральна
9