Фота: нямецкая паліцыя / Bild

Фота: нямецкая паліцыя / Bild

У аэрапорце Мюнхена выбарачна спынілі 66-гадовага грамадзяніна Украіны. Сярод адзення ў яго валізцы знайшлі тоўстыя пачкі купюр па 20 і 50 еўра. Усяго мужчына перавозіў 455 000 еўра. Ён збіраўся вылецець на Кіпр, піша Bild.

Пры надглядзе падарожнік паведаміў, што ў яго з сабой толькі 300 еўра. Затым ужо ў зоне пасадкі да яго падышоў іншы мужчына і перадаў невялікі чамадан. Гэта выклікала падазрэнне ў вартавых парадку.

Як заявілі Bild у мытнай службе, цяпер там высвятляюць, «ці з'яўляецца гэта адмываннем грошай, каму яны належаць і адкуль узяліся».

У любым выпадку ўкраінец больш не зможа іх убачыць. Хутчэй за ўсё, купюры канфіскуюць на карысць дзяржавы.

Чытайце таксама:

У мюнхенскім аэрапорце затрымалі Арнольда Шварцэнэгера

Спевака Хуліа Іглесіяса затрымалі ў аэрапорце з чамаданам ежы

У Расіі падлеткі палявалі на мадэратарку канала, які смяецца з блогера Шарыя. А пасля памылкова спалілі пенсіянерку

Клас
16
Панылы сорам
17
Ха-ха
23
Ого
12
Сумна
6
Абуральна
3