Месца крушэння Іл-76. Фота: СК Расіі

Месца крушэння Іл-76. Фота: СК Расіі

Украінскі каардынацыйны штаб па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі пацвердзіў, што 65 палонных са спісу, які пасля крушэння расійскага ваеннага самалёта Іл-76 апублікавала галоўная рэдактарка RT Маргарыта Сіманьян, сапраўды павінны былі ўдзельнічаць у абмене 24 студзеня. Пра гэта штаб паведаміў у фэйсбуку.

У публікацыі адзначаецца, што апытаныя сваякі ваеннапалонных з гэтага спісу, азнаёміўшыся з відэаматэрыяламі расейскага боку, на прадэманстраваных у іх фрагментах целаў не знайшлі прыкмет, якія паказвалі б на іх блізкіх.

Пасля публікацыі Сіманьян RTVI і некалькі ўкраінскіх СМІ паведамлялі, што 18 з 65 названых у спісе вайскоўцаў абмянялі 3 студзеня. Украінскі амбудсмен Дзмітрый Лубінец таксама распавёў Reuters, што некаторыя вайскоўцы з гэтага спісу ўжо былі абмененыя. Сіманьян назвала такія паведамленні ўкідам і заявіла, што ўкраінскі бок узгадніў спіс трыма днямі раней.

Чытайце таксама:

Служба бяспекі Украіны адкрыла крымінальную справу па факце збіцця расійскага самалёта Іл-76

Як насамрэч адбываюцца абмены. Гісторыя былога палоннага салдата Узброеных сіл Украіны

Катастрофа Іл-76 пад Белгарадам: што сцвярджаюць Расія, Украіна і на якія пытанні пакуль няма адказаў

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
8
Абуральна
3